Крыстыян Набоа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 красавіка 1985[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эмэлек | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2007 2007—2012 2012—2015 2015 2015—2017 2017—2019 2018 2019—2023 2024— |
Эмэлек Рубін Дынама Масква ПАОК Растоў Зэніт → Рубін (арэнда) Сочы Эмэлек |
89 (8) 109 (22) 67 (12) 17 (2) 50 (6) 13 (0) 10 (2) 106 (36) 0 (0) |
Зборныя | ||
2009— | Эквадор | 83 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Крыстыя́н Фэрна́нда Набо́а Тэ́льлё (па-гішпанску: Christian Fernando Noboa Tello; нарадзіўся 8 красавіка 1985 году, Гуаякіль, Эквадор) — эквадорскі паўабаронца клюбу «Эмэлек» і нацыянальнай зборнай Эквадору.
Пачаў кар’еру ў клюбе «Эмэлек» з роднага Гуаякілю. Цікавасьць да гульца ў расейскіх агентаў казанскага клюбу зьявілася выпадкова, калі Курбану Бердыеву прапанавалі іншага гульца, але на праглядзе ён адзначыў менавіта Набоа.
У 2007 годзе падпісаў кантракт з «Рубінам» тэрмінам на пяць гадоў. У дэбютным матчы супраць «Растова» забіў гол у сваю браму. Першы мяч ў Прэм’ер-лізе забіў у браму маскоўскага «Спартаку». Стаў першым эквадорцам у расейскім футболе. Разам к клюбам двойчы стаўся чэмпіёнам Расеі.
У зімовае міжсэзоньне 2011—2012 гадоў Набоа перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»[4].
Набоа быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай Эквадору для ўдзелу ў сэрыі з двух неафіцыйных таварыскіх матчаў у канцы 2006 году супраць гішпанскіх аўтаномных супольнасьцяў.
«Рубін»:
«Зэніт»: