Крыстыяна (Крыстына) Дэрош-Ноблькур (фр. Christiane Desroches Noblecourt, 17 лістапада 1913, Парыж, Францыя ― 23 чэрвеня 2011, Сэзан, Марна, Францыя) ― француская эгіпталягіня, археалягіня, пісьменьніца, прафэсарка.
Крыстыяна Дэрош-Ноблькур | |
фр. Christiane Desroches Noblecourt | |
Дата нараджэньня | 17 лістапада 1913 |
---|---|
Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
Дата сьмерці | 23 чэрвеня 2011 |
Месца сьмерці | Сэзан, Марна, Францыя |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Францыя |
Месца вучобы | Люўрская школа, Сарбона |
Занятак | куратарка, археоляг, егіптолаг, змагар супраціву, мастацтвазнаўка, прафэсарка, дасьледніца |
Навуковая сфэра | Эгіпталёгія, гісторыя мастацтва, антрапалёгія, археалёгія |
Месца працы | Люўр, Люўрская школа |
Вядомая як | эгіпталягіня, археалягіня, змагарка супраціву, антрапалягіня |
Сябра ў | Q3326486? і Францускі інстытут усходняй археалёгіі[d] |
Узнагароды | |
Крыстыяна Дэрош Ноблькур паходзіла зь вельмі адукаванай буржуазнай сям'і. Ейны бацька, Люі Дэрош, марыў пра кар'еру дыплямата, але па сямейных прычынах зрабіў кар'еру юрыста ў вышэйшай адміністрацыі. Ейная маці, Мадлен Ляпрэ, была адной зь першых жанчынаў, якая атрымала навуковую ступень у клясычнай філялёгіі ў Сарбоне[1].
З раньняга ўзросту захапілася посьпехамі вядомага ангельскага археоляга і эгіптоляга Говарда Картэра, які зьдзейсьніў у 1922 годзе ў Даліне Цароў каля Люксору адкрыцьцё магільні Тутанхамона[2].
Навучалася ў Практычнай школе вышэйшых дасьледаваньняў ў Сарбоне і ў Люўрскай школе[3].
Паступіла на працу ў адзьдзел эгіпецкіх старажытнасьцяў у Люўры[4].
К. Дэрош-Ноблькур стала першай жанчынай-чаліцай Францускага інстытуту ўсходняй археалёгіі (фр. Institut Français d'Archéologie Orientale) і першай жанчынай, якой у 1938 годзе было дазволена правядзеньне археалягічных раскопак на берагах Нілу ў раёне Эдфу і Дэйр эль-Мэдзіна. Таксама стала першай жанчынай, якая ў 1938-1939 гадах кіравала старажытнаэгіпецкімі раскопкамі ў Эдфу[5].
Падчас Другой сусьветнай вайны ўдзельнічала ў руху супраціўленьня. Будучы ганаровай захавальніцай эгіпецкіх скарбаў Люўру, займалася таемным перамяшчэньнем іх у вольныя неакупаваныя раёны Францыі[6].
З 1937 па 1982 год прафэсарка у Люўрскай Школе (курс эгіпецкай эпіграфікі, потым курс эгіпецкай археалёгіі)[7].
У 1998 годзе па ейнай ініцыятыве ўсталявалі пірамідыён (камень пірамідальнай формы, які ўсталёўваўся на вяршынях эгіпецкіх пірамідаў) на Люксорскім абеліску на плошчы Згоды ў Парыжы[8].
У 2006 годзе ва ўзросьце 93 гадоў яна зноў задумвалася аб паездцы ў Эгіпет незважаючы на зламаную нагу і артроз.
Памерла ў 2011 годзе ў Сэзане, францускі дэпартамэнт Марна. Пахаваная ў Мандмане-Манжыўру[9].
К. Дэрош-Ноблькур — адна зь вядучых эгіптолягаў сьвету, генэральная інспэктарка і галоўная захавальніца музэяў Францыі. Працавала спэцыяльнай кансультанткай ЮНЕСКА ў Цэнтры дакумэнтацыі Старажытнага Эгіпту ў Каіры, у арганізацыі якога прымала ўдзел. З самага пачатку ўдзельнічала ў Міжнароднай кампаніі ЮНЕСКА па ратаваньні помнікаў Нубіі[10].
Заснавальніца Франка-эгіпецкага цэнтру ў Карнаку, кіравала рэстаўрацыйнымі працамі ў Даліне Царыцаў у Люксоры.
К. Дэраш-Ноблькур - аўтарка шматлікіх артыкулаў і кнігаў па эгіпталёгіі, старажытнаэгіпецкаму мастацтву і гісторыі, вядомая таксама сваёй роляй у захаваньні нубійскіх храмаў ад затапленьня, выкліканага збудаваньнем Асуанскай дамбы, захаваньні муміі фараона Рамсэса II, які апынуўся пад пагрозай пашкоджаньня грыбком[11].
У 1984 годзе Крыстыяна Дэрош-Ноблькур вядзе раскопкі ў Даліне Царыцаў. Зафіксавана і дасьледавана больш за 100 пахаваньняў[12].
Была адной з ініцыятараў і актыўнай удзельніцай арганізацыі і правядзеньня ў Люўры выставаў муміяў Тутанхамона ў 1967 годзе (каля 1,3 мільёна наведвальнікаў), Рамсэса II - у 1976 годзе і Аменхатэпа III - у 1993 годзе[13].
У 1975 годзе К. Дэраш-Ноблькур была ўдастоеная прэстыжнага залатога мэдаля Нацыянальнага цэнтру навуковых дасьледаваньняў Францыі (CNRS). У студзені 2008 году ўзнагароджаная вышэйшай узнагародай Францыі - Вялікім крыжом Ордэну Ганаровага легіёну, а таксама:
• Афіцэрка ордэну "За заслугі" (Францыя)
• Мэдаль Супраціўленьня (Францыя)
• Камандорка Ордэну Акадэмічных пальмаў
• Камандорка Ордэну Мастацтваў і літаратуры
• Кавалерка Ордэну Вызваленьня Эгіпту
• Вялікі залаты мэдаль SEP (Таварыства заахвочваньня прагрэсу)
• Вялікі срэбны мэдаль ЮНЕСКА і інш[14].
За каштоўны ўнёсак у эгіпталёгію і выратаваньне старажытнаэгіпецкай спадчыны атрымала ад калегаў і журналістаў наступныя мянушкі: «вярхоўная сьвятарыня Рамсэса II» і «шаноўная дама Нілу»[15].
• Le style égyptien, Larousse, coll. «Arts, Styles et Techniques», 1940.
• L'Art égyptien au Musée du Louvre, Paris, Librairie Floury, 1941.
• Tell-Edfou 1939. Fouilles franco-polonaises, III, IFAO, Le Caire, 1950 (у суаўтарстве).
• L'art égyptien, PUF, 1962.
• Toutânkhamon, vie et mort d'un pharaon, 1963.
• Peintures des tombeaux et des temples égyptiens, Paris, Flammarion, coll. «Le Grand art en livre de poche», 1962.
• Vie et mort d'un pharaon, Toutânkhamon, Paris, Hachette, 1963.
• Dieux et temples de Dakke en Nubie perdue, coll. «Archéologia no 1», novembre - décembre 1964.
• Toutânkhamon et son temps, Petit Palais, Paris, Paris, Réunion des Musées Nationaux, coll. «Archéologia no 15», 1967.
• Le petit temple d'Abou Simbel (2 vol.), Le Caire, 1968, (у суаўтарстве).
• Ramsès II le Grand, Exposition au Grand Palais, Paris, Presses artistiques, coll. «Archéologia = no 95», juin 1976, (у суаўтарстве).
• Le temps des pyramides, Paris, Gallimard, coll. «L'univers des formes», 1978 (у суаўтарстве).
• L'empire des conquérants, Paris, Gallimard, coll. «L'univers des formes», 1979 (у суаўтарстве).
• L'Égypte du crépuscule, Paris, Gallimard, coll. «L'univers des formes», 1980 (у суаўтарстве).
• Un siècle de fouilles françaises en Égypte 1880-1980, Le Caire, IFAO, 1981 (у суаўтарстве).
• Un siècle de fouilles françaises en Egypte, Exposition au Palais de Tokyo, Paris, coll. «Archéologia no 155», juin 1981.
• La momie de Ramsès II, Paris, Museum national d'histoire naturelle, 1985 (у суаўтарстве).
• Le grand Pharaon Ramsès II et son Temps, Montréal, Palais de la Civilisation Montréal, 1985.
• Les zélateurs de Mandoulis et les maîtres de Ballana et de Qustul, Le Caire, IFAO, coll. «Mélanges Gamal Eddin Mokhtar», 1985.
• La femme au temps des pharaons, Stock, 1986 et 2001, Prix Diane-Potier-Boès 1988.
• La Vallée des Reines retrouvera-t-elle sa splendeur passée?, Paris, coll. «Archéologia no 209», janvier 1986.
• Le réveil des Temples de Nubie, Paris, coll. «Archéologia no 300», avril 1990.
• La grande Nubiade ou le parcours d'une égyptologue, Paris, Stock, 1992, 538 p.
• La tombe de Nofrétari, Paris, coll. «Archéologia no 291», 1993.
• Le zodiaque de pharaon, coll. «Archéologia no 292», juillet-août 1993.
• À propos de la nouvelle tombe de la Vallée des Rois, Paris, coll. «Archéologia no 314», 1995, p. 4-6.
• Amours et fureurs de la lointaine, Stock, 1995.
• Ramsès II, la jeunesse d'un prince surdoué, Paris, coll. «Archéologia no 329», décembre 1996.
• Toutânkhamon, Pygmalion, 1999.
• Le secret des temples de la Nubie, Stock, 1999.
• Parlons de Ramsès, Paris, coll. «Archéologia no 354», mars 1999.
• La reine mystérieuse, Paris, Pygmalion, 2002, 501 p.
• Sous le regard des dieux, Albin Michel, 2003.
• Symboles de l'Égypte, Desclée de Brouwer, 2004.
• Le fabuleux héritage de l'Égypte, Télémaque, 2004.
• Le secret des découvertes, Télémaque, 2006.