Крысьціёнас Данэлайціс | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1714[1][2] |
Памёр | 18 лютага 1780[1][2] (66 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Мова | летувіская мова[3] |
Крысьціёнас Данэла́йціс (лет. Kristijonas Donelaitis; 1 студзеня 1714, Лаздынэлен, ням. Lasdinehlen, Малая Летува ва Ўсходняй Прусіі, цяпер тэрыторыя Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёну Калінінградзкай вобласьці Расеі — 18 лютага 1780, Тольмінген, ням. Tolmingen, цяпер Чыстыя Пруды Калінінградзкае вобласьці Расеі) — летувіскі паэт, пачынальнік летувіскае мастацкае літаратуры. Адзін зь першых летувіскіх паэтаў, якія атрымалі вядомасьць па-за межамі Летувы. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў эўрапейскай літаратуры XVIII стагодзьдзя.
Працаваў Лютэранскім пастарам. У 1736—1740 гадох вывучаў тэалёгію ва ўнівэрсытэце Кёнігсбэргу. У 1743 годзе стаў пастарам у вёсцы Тольмінген, дзе пражыў усё сваё жыцьцё.
У паэме «Поры году» пісаў[4]:
![]() |
Але цяпер і мы, хоць і хрысьціянскія прусы,
Так, мы, летувінінкі, надта перапаўняем сябе… Арыгінальны тэкст (лет.)
Ogi dabar jau mes, krikščionimis būdami prūsai,
Mes lietuvninkai taip baisiai ryt nesigėdim… |
![]() |
Жамойцкі паэт Сымон Станевіч у 1829 годзе выдаў у Вільні кнігу «Шэсьць басьняў», у назове якой азначыў сябе як «žemaycze», а Данэлайціса — як «lituwynynka prusa».
У 1964 годзе да 250-годзьдзя Крысьціёнаса Данэлайціса ў двары Віленскага ўнівэрсытэту паставілі помнік (скульптар Канстанцінас Багданас).