Крэацыянізм

Гюстаў Дарэ. Стварэньне сьвету. З кнігі «Біблія ў гравюрах Гюстава Дарэ»

Крэацыяні́зм (ад лац. Creatio, род. скл. creationis — тварэньне) — тэалягічная і сьветапоглядная канцэпцыя, у рамках якой асноўныя формы арганічнага сьвету (жыцьцё), чалавецтва, плянэта Зямля, а таксама сьвет у цэлым, разглядаюцца як непасрэдна створаныя Творцам або Богам.

Крэацыянісцкія канцэпцыі вагаюцца ад чыста рэлігійных да прэтэндуючых на навуковасьць. Такія напрамкі як «навуковы крэацыянізм» і нэакрэацыянісцкая канцэпцыя «Разумная задума» (анг. Intelligent design), сьцьвярджаюць, што маюць навуковыя асновы. Навуковай супольнасьцю яны прызнаныя псэўданавуковымі канцэпцыямі, бо не адпавядаюць крытэрам верыфіцыруемасьці, прынцыпу Акама, а таксама супярэчаць навуковым дадзеным.