Кубак Лібэртадо́рэс (гішп. Copa Libertadores) — галоўны паўднёваамэрыканскі футбольны турнір, які праводзіць КОНМЭБОЛ сярод найлепшых клюбаў краінаў рэгіёну. Названы ў гонар памяці пра войны за вызваленьня паўднёваамэрыканскіх народаў. Ладзіцца з 1960 году, пры гэтым на пачатку бралі ўдзел у турніры толькі чэмпіёны сваіх краінаў, аднак ужо з 1966 году да розыгрышу прыцягваліся таксама клюбы, якія занялі 2 месца ў сваіх краінах. У 1998 годзе ўпершыню былі запрошаныя мэксыканскія клюбы, якія рэгулярна ўдзельнічалі ў розыгрышах кубка з 2000 па 2016 гады. У 2000 годзе групавы турнір быў павялічаны з 20 да 32 дружынаў. Сёньня ў турніры ўдзельнічаюць прынамсі чатыры клюбы ад кожнай краіны, пры гэтым найбольшую колькасьць прадстаўнікоў маюць Аргентына і Бразылія, то бок шэсьць і сем клюбаў адпаведна. Ад пачатку ў розыгрышах прысутнічаў групавы этап, але колькасьць удзельнікаў у ім заўсёды зьмянялася[1][2]. Пераможца Кубка Лібэртадорэс атрымлівае права гуляць у клюбным чэмпіянаце сьвету па футболе і ў Рэкопе Паўднёвай Амэрыкі[3]. Аргентынскі «Індэпэнд’ентэ» ёсьць самым пасьпяховым клюбам у гісторыі, аздабываючы запаветны трафэй сем разоў. Аргентынскія клюбы ўвогуле здабылі найбольшую колькасьць перамогаў у турніры, у той час як Бразылія мае найбольшую колькасьць прадстаўнікоў-уладальнікаў кубка.
У 1948 годзе быў праведзены Клюбны чэмпіянат Паўднёвай Амэрыкі, у якім прынялі ўдзел чэмпіёны (у большасьці сваёй) 7 краінаў Паўднёвай Амэрыкі. Пераможцам стаў бразыльскі «Вашку да Гама». Гэты турнір быў прызнаны КОНМЭБОЛ папярэднікам Кубка Лібэртадорэс.
Клюб |
Перамогаў |
Гады
|
Індэпэнд’ентэ (Аргентына) |
7 |
1964, 1965, 1972, 1973, 1974, 1975, 1984
|
Бока Хуніёрс (Аргентына) |
6 |
1977, 1978, 2000, 2001, 2003, 2007
|
Пэньяроль (Уругвай) |
5 |
1960, 1961, 1966, 1982, 1987
|
Эстудыянтэс (Аргентына) |
4 |
1968, 1969, 1970, 2009
|
Рывэр Плэйт (Аргентына) |
4 |
1986, 1996, 2015, 2018
|
Насьяналь (Уругвай) |
3 |
1971, 1980, 1988
|
Алімпія (Парагвай) |
3 |
1979, 1990, 2002
|
Сан-Паўлу (Бразылія) |
3 |
1992, 1993, 2005
|
Сантус (Бразылія) |
3 |
1962, 1963, 2011
|
Грэмію (Бразылія) |
3 |
1983, 1995, 2017
|
Палмэйрас (Бразылія) |
3 |
1999, 2020, 2021
|
Фламэнгу (Бразылія) |
3 |
1981, 2019, 2022
|
Крузэйру (Бразылія) |
2 |
1976, 1997
|
Інтэрнасьёнал (Бразылія) |
2 |
2006, 2010
|
Атлетыка Насьяналь (Калюмбія) |
2 |
1989, 2016
|
Расінг (Аргентына) |
1 |
1967
|
Архэнтынас Хуніёрс (Аргентына) |
1 |
1985
|
Колё-Колё (Чылі) |
1 |
1991
|
Вэлес Сарсьфільд (Аргентына) |
1 |
1994
|
Вашку да Гама (Бразылія) |
1 |
1998
|
Онсэ Кальдас (Калюмбія) |
1 |
2004
|
ЛДУ Кіта (Эквадор) |
1 |
2008
|
Карынтыянс (Бразылія) |
1 |
2012
|
Атлетыку Мінэйру (Бразылія) |
1 |
2013
|
Сан-Лярэнса (Аргентына) |
1 |
2014
|