Кубак Францыі па футболе | |
Заснаваны | 1917 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 8506 |
Дзейны чэмпіён | Пары Сэн-Жэрмэн — 12-ы тытул (2017—2018) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Пары Сэн-Жэрмэн — 12 тытулаў |
Вэб-сайт | www.fff.fr |
Сэзон 2018—2019 гадоў |
Кубак Францыі па футболе (па-француску: Coupe de France de football) або Кубак Шарля Сымона (па-француску: Coupe Charles Simon) — штогадовае спаборніцтва для францускіх футбольных клюбаў, якое праводзіцца Фэдэрацыяй футболу Францыі з 1917 году. Кубак ня быў уручаны толькі адзіны раз — у 1992 годзе. Тады ў паўфінальнай гульні паміж «Бастыяй» і «Марсэлем» павалілася трыбуна стадыёну «Стад Арман-Сэзар». Загінулі 15 чалавек і больш за 1500 былі параненыя. Далейшы розыгрыш вырашылі не праводзіць.
У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафэсійныя футбольныя клюбы, а таксама аматарскія футбольныя клюбы. Пераможца Кубка перад пачаткам наступнага сэзону гуляе з чэмпіёнам Францыі ў Супэркубку Францыі й атрымлівае права выступіць у Лізе Эўропы. Прыз на Кубак Францыі ёсьць пераходзячым прызам. Узамен пераходзячага прыза ўручаецца ягоная копія.
Кубак Францыі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў