Кудзелічы | |
польск. Kudelicze | |
Дата заснаваньня: | 1616 |
Мясцовая назва: | Kudeličy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямятыцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°23′26″ пн. ш. 22°57′26″ у. д. / 52.39056° пн. ш. 22.95722° у. д.Каардынаты: 52°23′26″ пн. ш. 22°57′26″ у. д. / 52.39056° пн. ш. 22.95722° у. д. |
Кудзелічы на мапе Польшчы ![]() ![]() Кудзелічы | |
![]() |
Кудзе́лічы (па-польску: Kudelicze, па-падляску: Kudéličy) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 658.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марты і Магдаліны ў Грабарцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[1]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Вёска была заснаваная мельніцкім старастай у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Мацьковічы, Альховічы, Аксютычы, Паўловічы і Гамоты). Перапіс млынароў з гэтага часу паказвае імя Кудзеліч[2]. У міжваенны пэрыяд Кудзелічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (5 каталікоў і 23 праваслаўных, усе былі запісаныя палякамі)[3]. У пасьляваенны час Кудзелічы лічыліся часткай Мацьковічаў і толькі з 1 студзеня 2013 г. існуюць як самастойная вёска[4].
|