Кульвэрына — агульная назва дульназарадных артылерыйскіх гарматаў, якія выкарыстоўваліся ў XVI і XVII стагодзьдзях.
Назва кульвэрына паходзіць ад лацінскага слова colubra — зьмяя, гадзюка; у Францыі, дзе іх упершыню пачалі выкарыстоўваць, іх называлі coulevrine, у Нямеччыне — szlangi.