Культурызм

Культуры́зм (па-француску: culturisme — культурызм) альбо па-ангельску: bodybuilding — будаваньне цела) — аматарская ці прафэсійная дысцыпліна спорту. Палягае на працэсе нарошчваньня й разьвіцьця мускулатуры шляхам занятку фізычнымі практыкаваньнямі з абцяжарваньнямі, высокаэнэргетычнага сілкаваньня з падвышаным утрыманьнем бялкоў і дастатковага для гіпэртрафіі цягліцавых валокнаў. Чалавека, які займаецца ўзьняцьцямі цяжараў з мэтай павелічэньня аб’ёму або якасьці цягліц, клічуць бодыбілдэрам (або культурыстам).

Спаборніцкі культурызм — спорт, дзе судзьдзі на падставе эстэтычнасьці, аб’ёму і якасьці фізычнага разьвіцьця культурыстаў, якія дэманструюць іх шляхам пазаваньня, вызначаюць лепшага культурыста.

У культурызьме ў якасьці абцяжарваньняў выкарыстоўваюцца гіры, штангі, гантэлі, эспандэры, трэнажоры розных тыпаў, а таксама ўласная вага цела (напрыклад у падцягваньнях).

Удзелам у спаборніцтвах і пазаваньнем займаецца адносна невялікі адсотак культурыстаў, у асноўным, прафэсійныя спартоўцы. Таксама ладзяцца аматарскія непрафэсійныя або паў-прафэсійныя турніры.

Навука й культурызм

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культурызм, як і мэдыцына, умешваецца ў фізіялёгію чалавека. У абодвух выпадках чалавечае цела зьяўляецца аб’ектам вывучэньня. Культурызм — гэта навука, якая выйшла з мэдыцыны, пра трэнінг цягліцаў. Культурызм валодае ўласьцівасьцямі й якасьцямі любой навукі, гэта значыць зьяўляецца дакладнай і няўхільнай дысцыплінай. «Адметная ўласьцівасьць любой навукі — дакладнасьць», піша Майк Мэнтцар, адзін зь лепшых бодыбілдэраў 20 стагодзьдзя ў кнізе «Супэртрэнінг».

Аднак дакладнасьць, як некаторыя іншыя якасьці навукі, ў культурызьме маюць уласьцівасьць ігнараваць. Самы распаўсюджаны, практычна «клясічны» падыход: «Паколькі ўсе людьзі розныя, кожны культурыст мае патрэбу ва ўласнай сыстэме трэніровак, якую яму неабходна шукаць мэтадам мноства спроб і памылак».

Мэдыцына прызнае, што ўсе людзі аднолькавыя ў анатамічным і фізіялягічным сэнсе. У стаўленьні культурызму фізіялёгія людзей не зьмяняецца. Прынцыпы эфэктыўных мэтодык трэнінгу нязьменныя й навукова дакладныя для ўсіх. Плюралізм з нагоды множнасьці мэтадаў нарошчваньня мускулатуры не заўсёды абгрунтаваны і можа быць шкодны для здароўя.

Нягледзячы на тое, што людзі аднолькавыя ў фізіялягічным і анатамічным сэнсе, тым ня менш, вядома, што ў склад цягліцаў уваходзяць «чырвоныя» і «белыя» цягліцавыя валокны (цягліцавыя клеткі). Першыя адказваюць за магчымасьць доўгай працы (стаеры), другія — за кароткачасовую магутную працу (спрынтары). Паколькі ў склад цягліцы ўваходзяць і тыя, і іншыя валокны, цягліцы розных людзей адрозьніваюцца па суадносінах гэтых валокнаў. Адначасова й агульная колькасьць валокнаў у адной цягліцы розных людзей неаднолькавая. Вядомыя й канстытуцыянальныя тыпы: гіпэрстэнік (з нараджэньня шмат тлушчу й шмат цягліцаў), астэнік (ад нараджэньня мала цягліцаў), нормастэнік (усё аптымальна). Адгэтуль і розныя спартовыя таленты людзей — адзін высока скача, іншы доўга бегае, трэці шмат паднімае. Таму мэтодыкі трэніровак могуць і павінны быць рознымі, бо чалавек, захацеўшы стаць зоркай культурызму, ня ведае, колькі ў яго тых або іншых цягліцавых валокнаў. Менавіта мэтадам спробаў, памылак і саманазіраньняў ён выяўляе падыходныя для сябе варыянты нагрузак для росту цягліцавай масы. І ўжо ня важна, белыя або чырвоныя ў яго валокны пераважаюць, галоўнае, каб гэтыя пераважныя валокны нагружаліся й расьлі. Хаця, вядома, зь белымі валокнамі нарошчваць масу лягчэй і хутчэй, бо эфэктыўнасьць іх працы залежыць ад іх таўшчыні (па-іншаму, лікі скарачальных бялкоў), а ў чырвоных валокнаў — ад іншых, больш тонкіх фактараў (напрыклад, колькасьць мітахондрыяў у клетцы).

Найважнейшыя прафэсійныя спаборніцтвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культурызм і анабалічныя стэроіды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У прафэсійным культурызьме актыўна выкарыстоўваюцца розныя легальныя й нелегальныя фармацэўтычныя прэпараты, ў тым ліку анабалічныя гармоны. На мове культурыстаў стэроіды й андрагены (розныя групы мужчынскіх полавых гармонаў), якія павялічваюць сынтэз бялку, крэпасьць зьвязкаў, сухажыльляў і сілу цягліцаў, дазваляючы паднімаць значна вялікія вагі й трэніравацца з нашмат большай працаздольнасьцю, завуцца «хімія». У канцы дваццатага стагодзьдзя, калі масавае ўжываньне анаболікаў у вялікіх дозах увайшло ў цяжкую атлетыку, а затым у бодыбілдынг, сярод бодыбілдэраў адбыўся раскол на «хімікаў» — людзей, якія ўжываюць анаболікі, і «натуралаў» — культурыстаў, якія не ўжываюць забароненыя фармацэўтычныя прэпараты, у прыватнасьці анабалічныя гармоны. Гэтае дзяленьне не распаўсюджваецца на прафэсіяналаў, якія ня здольныя дасягнуць бягучых вынікаў без фармакалёгіі.

Вядомыя культурысты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]