Кумамота | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1 красавіка 1889 | ||
Краіна: | Японія | ||
Кіраўнік: | Кадзуфумі Онісі[d] | ||
Плошча: |
| ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 096 | ||
Паштовы індэкс: | 860-0006–862-0961, 860-8601 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 32°48′10.8″ пн. ш. 130°42′28.3″ у. д. / 32.803° пн. ш. 130.707861° у. д.Каардынаты: 32°48′10.8″ пн. ш. 130°42′28.3″ у. д. / 32.803° пн. ш. 130.707861° у. д. | ||
Кумамота | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.city.kumamoto.jp/ |
Кумамо́та (па-японску: 熊 本市 — «Кумамота-сі») — буйны горад Японіі і адначасова сталіца аднайменнай прэфэктуры Кумамота. Разьмяшчаецца на самым паўднёвым востраве Японіі Кюсю, на рацэ Сіракава. Адлегласьць да Нагасакі складае 70 кілямэтраў паветраным транспартам. Вялікі Кумамота паводле перапісу насельніцтва ў 2000 годзе меў 1 460 000 насельніцтва. Ён ніколі не разглядаецца як частка Фукуока-Кітакюсю — сталічнай вобласьці, нягледзячы на тое, што яны мяжуюць адна з адной.
Като Кіёмаса, сучасьнік Таётомі Хідэёсі, быў прызначаны даймё паловы (старога) адміністрацыйнага раёну Хіго ў 1588 годзе. Пасьля гэтага, Кіёмаса пабудаваў Замак Кумамота. Дзякуючы шматлікім інавацыйным абарончым канструкцыям, замак Кумамота лічыўся непрыступным, таму Кіёмаса мае рэпутацыю аднаго з найлепшых будаўнікоў замкаў у японскай гісторыі. Пасьля таго як Кіёмаса памёр у 1611 годзе, яго сын Тадахіро, зьмяніў яго, але Тадахіро быў зьняты Такугава Іэясу. Такугава Іэясу памёр у 1616 годзе, клан Хасакава замяніў яго. Былы прэм’ер-міністр Японіі Хасакава Морыхіра гэта прамы нашчадак клана Хосокава Кумамота. Іншы вядомы палітык, былы прэзыдэнт Пэру Альбэрта Фухіморы, таксама мае карані ў Кумамота; бацькі Фухіморы эмігравалі з Кумамота ў Пэру ў пачатку XX стагодзьдзя.