Кумыс

Кумыс

Кумы́с (па-башкірску: ҡымыҙ, па-татарску: qımız, па-казаску: қымыз, па-кыргыску: кымыз, па-якуцку: кымыс, па-турэцку: kımız, па-ўзбэцку: qimiz, па-мангольску: айраг) — кісламалочны напой з кабылінага малака, атрыманы ў выніку малочнакіслага і сьпіртавога закісаньня пры дапамозе баўгарскай і ацыдафільнай малочнакіслых палачак і дрожджаў. Напой пеністы, бялёсага колеру, густ — прыемны, асьвяжальны, кіславата-салодкі. Кумыс прызнаны карысным агульнаўмацавальным сродкам.