Кызыларда | |||||
каз. Қызылорда | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1820 | ||||
Краіна: | Казахстан | ||||
Вобласьць: | Кызылардзінская | ||||
Плошча: | 240 км² | ||||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 231 337 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 963,9 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | +7 7242 | ||||
Паштовы індэкс: | 120000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°50′52.44″ пн. ш. 65°29′59.60″ у. д. / 44.8479° пн. ш. 65.4998889° у. д.Каардынаты: 44°50′52.44″ пн. ш. 65°29′59.60″ у. д. / 44.8479° пн. ш. 65.4998889° у. д. | ||||
Кызыларда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://kyzylorda.gov.kz/ |
Кызыларда (па-казаску: Қызылорда) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Кызылардзінскай вобласьці. Горад заснаваны какандзкімі ўзбэкамі ў 1820 годзе як крэпасьць Какандзкага ханства. Разьмешчаны на правым беразе Сырдар’і, за 830 км да паўднёвага захаду ад Астаны. У горадзе маецца чыгуначная станцыя й аэрапорт.
У 1925—1929 гадох горад быў сталіцай Казаскай АССР у складзе РСФСР.
Крэпасьць Ак-Мячэт была закладзена Амар-ханам, кіраўніком Какандзкага ханства ў 1820 годзе, як паўночна-заходні фарпост ханства.
28 ліпеня 1853 году крэпасьць, які абаранялі какандцы на чале зь Якуб-бэкам, была штурмам узятая расейскімі войскамі пад камандаваньнем генэрала Васіля Пяроўскага і пераназваная ў форт Пяроўскі. У сьнежні таго ж году гарнізон крэпасьці пад кіраўніцтвам камэнданта Міхаіла Агарова з посьпехам вытрымаў аблогу какандзкага войска[2].
Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (90%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (5%) і карэйцы (3%).