Кэтрын Тэйт (анг. Catherine Tate; сапраўднае імя Кэтрын Джэйн Форд, анг. Catherine Jane Ford; 12 траўня 1968, Лёндан, Вялікабрытанія) ― брытанская акторка, сцэнарыстка, гумарыстка, пісьменьніца і стваральніца праграмы «Catherine Tate Show».
Кэтрын Тэйт | |
анг. Catherine Tate | |
Імя пры нараджэньні | Кэтрын Джэйн Форд / Catherine Jane Ford |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 траўня 1968 |
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | Акторка, сцэнарыстка, гумарыстка |
Гады дзейнасьці | З 1991 |
IMDb | ID nm0851113 |
Подпіс | |
Кэтрын Форд нарадзілася ў Блумзбэры, Лёндан, 12 траўня 1968 года і вырасла ў Брансуік-цэнтры[3]. Ейная маці, Жазэфіна, была флярысткай. Пэрсанаж Маргарэт у «Шоу Кэтрын Тэйт», якая крычыць пры найменшых хваляваньнях, у асноўным заснаваны на прыкладзе маці. Кэтрын ніколі не ведала свайго бацьку, бо ён сышоў вельмі рана з сям'і[4].
У дзяцінстве яна пакутавала ад абцэсійна-кампульсіўнага разладу[5].
Навучалася спачатку ў каталіцкай пачатковай школе сьвятога Юзафа ў Холбарне, а затым у сярэдняй каталіцкай школе для дзяўчынак "Нотр-Дам" у Саўтэрке. З падлеткавана ўзросту марыла аб прафэсійнай акторскай кар'еры, таму свае апошнія гады вучобы Кэтрын правяла ў каталіцкай школе для хлопчыкаў «Коледж Салезіян» у Батэрсі, у якой мелася магчымасьць вучыцца акторскаму майстэрству[6].
Акторскую адукацыю яна атрымала ў Цэнтральнай школе сцэнічнай мовы і драматычнага мастацтва. Паступіць туды адразу ў яе не атрымалася, аднак юная Кэтрын не здавалася, і ў канчатковым выніку яе прынялі толькі з чацвёртага разу[7].
Нарадзіўшыся Кэтрын Форд, яна зьмяніла імя, калі атрымала свае пасьведчаньне акторкі (Equity card). Сваё новае прозьвішча яна абрала ў гонар пэрсанажа Джэсікі Тэйт, якую сыграла Кэтрын Хелмонд, з амэрыканскага тэлесэрыялу «Soap»[8].
Былы бойфрэнд Тэйт - сцэнічны мэнэджар Твіг Кларк. У іх ёсьць дачка Эрын, якая нарадзілася ў лёнданскай бальніцы Чэлсі і Ўэстмінстэра ў студзені 2003 году і нарадзілася паслья экстранай апэрацыі[9].
Кэтрын Тэйт пакутавала ад пасьляродавай дэпрэсіі, ад якой яна ачуняла толькі пасьля здымак другой сэрыі «Шоу Кэтрын Тэйт». Яна таксама пакутуе ад выпадковых прыступаў панікі[10].
Адносна свайго асабістага сьветапогляду К. Тэйт сказала так: «Я неверагодна нэгатыўны чалавек, таму любы посьпех будзе для мяне толькі палёгкай і верне маю пазіцыю па змаўчаньні да нэўтральнай»[11].
Кэтрын Тэйт зьяўляецца патронкай некалькіх дабрачынных арганізацыяў, якія змагаюцца з анкалягічнымі захворваньнямі[12].
Дэбют Кэтрын на тэлеэкранах адбыўся ў пачатку 1991 году[13].
У яе ёсьць уласнае шоу, якое яна стварыла на BBC: The Catherine Tate Show. Дзякуючы гэтаму шоу яна зарэкамендавала сябе як эталён брытанскай камічнай акторкі ў выкарыстаньні «ангельскага гумару»[14].
Яна была намінаваная на прэмію "Эмі" і чатыры разы на прэмію Брытанскай тэлевізійнай акадэміі[15].
• 1994: Men Behaving Badly
• 1998-2002: Big Train: розныя пэрсанажы
• 2002-2004: Wild West: Angela Phillips
• 2004-2007: The Catherine Tate Show: розныя пэрсанажы
• 2005: Bleak House: Mrs. Chadband
• 2005: Miss Marple: Mitzi Kosinski
• 2006: Starter for 10: Julie Jackson
• 2006: Sixty six: Tante Lila
• 2006: Doctor Who: Donna Noble
• 2006: Love and Other Disasters: Tallulah Riggs-Wentworth
• 2006: Scenes of a Sexual Nature: Sara
• 2007: The Bad Mother's Handbook: Karen
• 2007: Mrs Ratcliffe's Revolution: Dorothy Ratcliffe
• 2008-2010: Doctor Who: Donna Noble
• 2009: Nan's Christmas Carol: Joannie Taylor
• 2009: The Sunday Night Project
• 2009: The Justin Lee Collins Show
• 2009: Genius (TV)
• 2009: Never Mind the Buzzcocks
• 2010: Les Voyages de Gulliver
• 2010: Little Crackers: Josephine
• 2011: Monte Carlo: Alicia Winthrop-Scott
• 2011: A Quiet Word With...
• 2011: The Office: Nellie Bertram
• 2013: Big School: Miss Postern
2013: Khumba: (голас)
• 2014-2015: Catherine Tate's Nan: Joannie Taylor
• 2014: Nativity 3: Dude, Where's My Donkey?: Sophie O'Donnell
• 2015: SuperBob: Theresa
• 2015: Unity
• 2016: Billionaire boy: Sapphire Diamond
• 2016: Astérix: Dulcia (голас)
• 2017: DuckTales: Miss Tick (голас)
• 2021: The Brilliant World of Tom Gates: Rita Gates (голас)
• 2022: The Nan Movie.
• 1995: The Way of the World (Royal National Theatre)
• 1996: The Prince's Play (Royal National Theatre)
• 2000: New Bits
• 2000: A Servant to Two Masters (Royal Shakespeare Company)
• 2005: Some Girl(s) (Gielgud Theatre)
• 2005: Royal Variety Performance (Wales Millennium Center)
• 2006: The Exonerated (Riverside Studios)
• 2008: Under the Blue Sky (Duke of York's Theatre)
• 2010-2011: Season's greetings (Royal National Theatre)
• 2011: Much Ado About Nothing (Wyndham's Theatre)
• 2011: Sixty Six Books (Bush Theatre)
• 2012: 24 Hour Plays (American Airlines Theatre, Broadway)
• 2014-2015: Assassins (Menier Chocolate Factory)
• 2015: The vote (Donmar Warehouse)
• 2016: Miss Atomic Bomb (St James Theatre, London)
• 2016: The Catherine Tate Show: Live (Uk tour).