Вадасховішча
Кіеўскае вадасховішча
| |||||
Месцазнаходжаньне Кіеўскага
![]() ![]() Кіеўскае вадасховішча |
Кіеўскае вадасховішча (Кіеўскае мора) — вадасховішча на Дняпры на поўнач ад Кіеву з агульнай плошчай у 922 км².
На поўначы яно амаль даходзіць да граніцы зь Беларуссю. У яго ўпадаюць рэкі Прыпяць, Цецяраў, Вуж, Брагінка, Тарасіца.
Вадасховішча было створана ў 1960-я гады падчас праўленьня Мікіты Хрушчова і было перадапошнім з шасьці буйных вадасховішчаў на Дняпры. Найбольшая яго шырыня складае 20 км. Розьніца ў вышыні выкарыстоўваецца Кіеўскай гідраэлектрастанцыяй для атрыманьня электраэнэргіі.
Вадасховішча зьяўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі.