Кіляграм-сіла (кгс, kgf) — адзінка вымярэньня сілы. Вызначаецца як сіла, дзейсная на цела масай у 1 кіляграм пад узьдзеяньнем стандартнага паскарэньня вольнага падзеньня. У сыстэме МКГСС уваходзіла ў лік асноўных адзінак.
Кіляграм-сіла зручная тым, што вага атрымліваецца лікава роўнай масе, таму чалавеку лёгка прадставіць, напрыклад, што такое сіла 5 кгс.
Радзей ужываюцца кратныя адзінкі:
Раней кіляграм-сілу пазначалі кГ (kG), у адрозненьне ад кіляграма-масы — кг (kg); аналягічна, грам-сілу пазначалі Г (G), а грам-масу — г (g).