Кінакамэра

Кінакамэра

Кінака́мэраоптыка-мэханічная прылада для здымак руху выявы на кінастужку (кіназдымкі), якая перасоўваецца скачкамі, звычайна з дапамогай грэйфэрнага мэханізму, з хуткасьцю (часьцей за ўсё) 24 кадры за сэкунду. Забясьпечваецца анамарфотнымі насадкамі, сьвятлафільтрамі, маскамі ды ўказальнікамі мэтражу стужкі. Для здымкі выкарыстоўваецца кінастужка шырынёй 70 мілімэтраў (шырокафарматныя фільмы), 35 мм (звычайныя і шырокаэкранныя праз анамарфотную оптыку), 16,2×8 і 8 мм (аматарская здымка).

  • Агульная (для нямой здымкі ў павільёнах і на натуры)
  • Прэцызійная (для камбінаванай і мультыплікацыйнай кіназдымкі, дзе патрабуецца высокая дакладнасьць сумяшчэньня відарысаў)
  • Ручная (для летапісна-дакумэнтальнай кіназдымкі ды здымкі навукова-папулярных і навучальных фільмаў)
  • Сынхронная (для кіназдымкі адначасна з гуказапісам на адмысловую стужку)
  • Хуткасная (для здымкі гульнявых спабораў і хуткай вытворчасьці)[1].
  1. ^ Кіназдымачны апарат // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — Т. 8. — С. 263. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3