Кірыл Прамудраў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 чэрвеня 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 76 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2015 | Дынама Берасьце | 109 (15) |
2015—2017 | Дынама Менск | 44 (5) |
2017—2018 | Дынама Берасьце | 24 (0) |
2018 | → Дняпро Магілёў | 13 (0) |
2019— | Тарпэда-БелАЗ | 132 (15) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 12 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кіры́л Праму́драў (нарадзіўся 11 чэрвеня 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ».
На пачатку кар’еры Кірыл выступаў за дубль берасьцейскага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а з сэзону 2012 году замацаваўся ў асноўным складзе клюбу. У сэзоне 2013 году ўжо трывала выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. Зь верасьня 2013 году пасьля таго, як галоўным трэнэрам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выходзіць на пляцоўку ў якасьці апорнага паўабаронцы. Усяго за той сэзон правёў 30 матчаў з 32 і забіў 5 галоў.
У сэзоне 2014 году канчаткова замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы берасьцейскай каманды. У матчы першага туру чэмпіянату Беларусі 2015 году Кірыл за 3 хвіліны аформіў дубль, забіўшы двойчы ў браму жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». Гэтыя галы дазволілі павесьці ў ліку гульцам зь Берасьця і ў выніку атрымаць валявую перамогу (3:1)[4]. У канцы ліпеня 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У чэрвені 2017 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», зь якім падпісаў кантракт на 2 гады[6]. У ліпені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Прамень» да канца сэзону[7].
У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У сэзоне 2019 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе пачаў часьцей выходзіць у пачатковым складзе. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[9]. У 2021 годзе заставаўся гульцом асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 году падпісаў новае пагадненьне з «Тарпэда-БелАЗ»[10]. У студзені 2023 году чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[11]. У сэзоне 2023 году стаў капітанам каманды і ў гэтай якасьці дапамог ёй здабыць бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі. У сьнежні 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[12].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 14 | 6 |
Дынама Менск | 8 | 1 | ||
2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 4 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 | |
Дынама Берасьце | 14 | 0 | ||
2018 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 | |
Прамень | 13 | 0 |