Кісе́ль — салодкая дэсэртная жэлепадобная страва, прыгатаваная са сьвежай ці сушанай садавіны, ягад, фруктова-ягадных сокаў, сыропаў, варэньня, малака з даданьнем бульбянога або кукурузнага крухмалу або збожжавай закваскі.
Кісель хуткі ў прыгатаваньні. Большасьць кісялёў рыхтуецца з даданьнем цукру. Звычайна фруктова-ягадныя кісялі рыхтуюцца на бульбяным крухмале, а малочныя і міндальныя кісялі — на кукурузным крухмале.