Ласіцы лац. Łasicy | |||||
польск. Łosice | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 1505 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Мазавецкае | ||||
Павет: | Ласіцкі | ||||
Гміна: | Ласіцы | ||||
Плошча: | 23,75 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 7096 чал. (2016) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 83 | ||||
Паштовы індэкс: | 08-200 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′45″ пн. ш. 22°43′8″ у. д. / 52.2125° пн. ш. 22.71889° у. д.Каардынаты: 52°12′45″ пн. ш. 22°43′8″ у. д. / 52.2125° пн. ш. 22.71889° у. д. | ||||
Ласіцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ласіцы (польск. Łosice) — места ў Польшчы, на рацэ Точне. Адміністрацыйны цэнтар Ласіцкага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 7096 чалавек.
Ласіцы — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Прачыстай Багародзіцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.
Першы пісьмовы ўпамін пра Ласіцы датуецца 1264 годам. У 1333 годзе яны далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1505 годзе кароль і вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права. У гэты час у Ласіцах існавалі цэрквы Прачыстай Багародзіцы і Сьвятога Міхала[1]. У 1511 годзе тут зьявілася каталіцкая парафія. У 1513 годзе места ўвайшло ў склад Падляскага ваяводзтва.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Ласіцы перайшлі да Каралеўства Польскага. У канцы XVII ст. у месьце зьявіліся жыды.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ласіцы апынуліся ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у месьце было 190 будынкаў, на 1862 год — 199 (зь іх 6 мураваных).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ласіцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ласіцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1923 годзе польскія ўлады перарабілі тутэйшую царкву пад касьцёл (у 1929 годзе перанесьлі будынак у Дэмблін).
У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да 8 жніўня 1944 году Ласіцы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1956 годзе Ласіцы сталі цэнтрам павету Варшаўскага ваяводзтва, у 1975—1998 гадох уваходзілі ў склад Бельскага ваяводзтва, з 1999 году — у Мазавецкім ваяводзтве.
|