Латышы (па-латыску: latvieši) — балтыйскі народ, які складае 62,1% насельніцтва Латвіі. Асноўная мова — латыская балтыйскай групы індаэўрапейскай сям’і. Веруючыя латышы — пераважна лютэране, ёсьць таксама каталікі і праваслаўныя РПЦ Масквы.
Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасьці (адкуль і саманазва — латвешы). З XIII стагодзьдзя латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад швэцкім, а з 1795 году сталі часткай Расейскай імпэрыі. Латыская народнасьць склалася да XVII стагодзьдзя; пратэстанцызм распаўсюдзіўся ў XVI стагодзьдзі (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі, якая да другой паловы XVIII стагодзьдзя ўваходзіла ў склад Польшчы).
Да 1917 году на тэрыторыі тагачаснай Пецярбурскай губэрні пражывала каля 30 тысячаў латышоў-перасяленцаў з Латвіі. Калёніі латышоў існавалі і ў Цьвярской, Пскоўскай губэрнях.
Пасьля рэвалюцыі ў Ленінградзе працаваў пэдагагічны тэхнікум, які рыхтаваў кадры настаўнікаў для латыскіх школ Ленінградзкай вобласьці, выходзіла газэта. Існавалі кампактныя латыскія селішчы і латыскі саўгас «Чырвоны Латыш» у Тосьненскім раёне. З прычыны рэпрэсіяў і вайны лік ленінградзкіх латышоў значна скараціўся і цяпер у Ленінградзкай вобласьці яны пражываюць у вельмі невялікай колькасьці.
Колькасьць народу: 1 530 000;
Таксама пражываюць:
Латышы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў