Леапольд Стаф | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 лістапада 1878[1] |
Памёр | 31 траўня 1957[2][3][4][…] (78 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, пісьменьнік, драматург |
Жанр | клясыцызм[d], дэкадэнцтва і парнасізм[d] |
Мова | польская мова[5] |
Узнагароды | |
Леапо́льд Ге́нрык Стаф (па-польску: Leopold Henryk Staff; 14 лістапада 1878, Львоў — 31 траўня 1957, Скаржыска-Каменна) — польскі паэт, драматург, перакладчык.
Пасьля заканчэньня гімназіі вучыўся ў Львоўскім унівэрсытэце (1897—1901). Удзельнічаў у дзейнасьці паэтычнага кружка «Плянэтніцы». Зьдзейсьніў некалькі паездак у Італію, год правёў у Парыжы (1902—1903). Супрацоўнічаў з газэтамі і часопісамі. У 1909—1914 рэдагаваў кніжную сэрыю «Symposion» выдавецтва «Księgarnia Biblioteki Polskiej B. Połonieckiego», у якой выходзілі выбраныя сачыненьні вялікіх пісьменьнікаў і філёзафаў. Гады Першай сусьветнай вайны правёў у Харкаве (1915—1918). З 1918 жыў у Варшаве. Быў сурэдактарам часопісу «Nowy Przegląd Literatury i Sztuki» (1920—1921). Друкаваўся ў газэтах «Tygodnik Ilustrowany» (1918—1923), «Kurier Warszawski» (1922—1927), «Gazeta Polska» (1931—1939), «Sygnały» (1933—1939). Быў віцэ-старшынём Таварыства польскіх пісьменьнікаў і журналістаў (1924), затым старшынём (1924—1931). З 1920 году сябар кіраваньня прафэсійнага Саюзу польскіх пісьменьнікаў, сябар Польскай акадэміі літаратуры (з 1933) і яе віцэ-старшыня (1934—1939).
Падчас акупацыі Польшчы жыў у Варшаве, выкладаў у падпольным унівэрсытэце. Пасьля задушэньня Варшаўскага паўстаньня жыў у Паўлавіцах і Кракаве. У 1949 вярнуўся ў Варшаву.
Ляўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951); атрымліваў узнагароды Львова (1929), Лодзі (1931), Варшавы (1938). З 1931 ганаровы член польскага ПЭН-Клюбу; ляўрэат узнагароды ПЭН-клюбу (за перакладчыцкую дзейнасьць; 1948). Доктар honoris causa Варшаўскага ўнівэрсытэту (1939), Ягелонскага ўнівэрсытэту (1949).
Вершы Стафа на беларускую мову пераклалі Ірына Багдановіч, Алег Мінкін, Уладзімер Мархель[6], Ганна Міхальчук.