Левая | |
па-нямецку: Die Linke | |
Лідэр партыі | Каця Кіпінг, Бэрнд Рыксынгер |
---|---|
Заснавальнік | Оскар Лафантэн[d] |
Дата заснаваньня | 16 чэрвеня 2007 (17 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Бэрлін, д. Карла Лібкнэхта |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакраты, марксісты |
Інтэрнацыянал | Эўрапейскія левыя |
Моладзевая арганізацыя | Моладзевы саюз сацыялістаў і сацыялістак |
Колькасьць | 459 902 (31 сьнежня 2014) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
7 / 96 |
· Бундэстаг |
69 / 630 |
· Ляндтаг |
157 / 1821 |
Афіцыйны сайт | Старонка ў сеціве |
«Левая» (па-нямецку: Die Linke) — партыя ў Нямеччыне, заснаваная 16 чэрвеня 2007 году. Па сваіх поглядах — левая сацыялістычная партыя. Партыя ўзьнікла шляхам зьліцьця «Левай партыі. ПДС», утворанай у 1990 годзе з кіроўнай у 1949—1990 гадах у НДР марксісцка-ленінскай Сацыялістычнай адзінай партыі Нямеччыны (САПН), левай партыі «Праца і сацыяльная справядлівасьць — Выбарчая альтэрнатыва», заснаванай у 2005 годзе былымі сябрамі Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН) (зь левага крыла партыі), і левых, якія выйшлі таксама з Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (таксама зь левага крыла партыі) і заснавалі партыю «Левых» у 2007 годзе. Пад час выбараў у Бундэстаг 2017 году грамада палепшыла свой вынік. Да 2017 году было 63 чалавекі ў сойме, а пасьля выбараў 24 верасьня 2017 году стала 69 чалавек[1].
У сваёй дзейнасьці выстурае супраць удзелу Нямеччыны ў вайсковых дзеяньнях. Выступае супраць вайны, як сродку міжнародных зносін. Выступае за ўзаконьваньне збачэнства ў сямейных адносінах. Зьяўляецца ярым прыхільнікам лёгкасьці распаду сям'і й блуду. Галасавала за праўнае прызнаньне адносін паміж мужам і мужам і жанчынаю й жанчынаю, як сям’і[2].