Лейбарысцкая партыя | |
![]() | |
Лідэр партыі | Робэрт Абэла |
---|---|
Заснавальнік | William Savona[d][1] |
Дата заснаваньня | 15 кастрычніка 1920 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя[d] |
Афіцыйны сайт | partitlaburista.org |
Лейбарысцкая партыя (па-мальтыйску: Partit Laburista) — адна зь дзьвюх асноўных палітычных партыяў Мальты[2]. Паводле палітычнага спэктру мае левы ўхіл[3].
Партыя была заснавана ў 1920 годзе як палата працы невялікай групай прафзьвязаў. Ейны вядомы сябра Пол Бафа займаў пасаду першага прэм’ер-міністра ад партыі паміж 1947 і 1950 гадамі. Ідэалягічна партыя арыентавалася на дэмакратычны сацыялізм і іншыя кірункі лявіцы да пачатку 1990-х гадоў, пасьля чаго перайшла на рэйкі сучасанай заходняй сацыял-дэмакратыі[4][5]. За часам кіраваньня Джозэфа Муската партыя перайшла да больш цэнтралісцкай пазыцыі[6], прымаючы палітыку трэцяга шляху[7][8][9]. Раней партыі лічылася прыхільніцай эўраскептыцызму, але сёньня, паводле свайго ж сьцьверджаньня, займае праэўрапейскую пазыцыю і ёсьць сябрам партыі эўрапейскіх сацыялістаў[10][11].