«Ленфільм» | |
Киностудия «Ленфильм» | |
Дата ўтварэньня | 1918 |
---|---|
Тып | кінастудыя |
Мэта | Вытворчасьць фільмаў |
Штаб-кватэра | Санкт-Пецярбург, Каменнаастроўскі праспэкт, д. 10 |
Генэральны дырэктар | Эдуард Пячугін |
Сайт | www.lenfilm.ru |
Ленфільм — найстарэйшая і адна з найбуйнейшых кінакампаніяў Расеі. Заснаваная ў 1918 годзе.
Кінафабрыка атрымала назву «Ленфільм» у 1934 годзе. Эмблема студыі «Медны вершнік» была створаная мастаком Марынай Балагоўскай і апэратарам Эдгарам Штырцкобэрам. Упершыню яна зьявілася ў фільме «Працоўны пасёлак» (1975) Уладзімера Вянгерава.
На «Ленфільме» зьнята каля 1500 гульнявых, дакумэнтальных, тэлевізійных фільмаў, якія сталі сусьветнай кінаклясыкай. У розны час на студыі працавалі найбуйнейшыя майстры савецкага і расейскага кіно: рэжысэры Рыгор Козінцаў, Ёсіф Хейфіц, Уладзімер Пятроў, Ільля Авербах, Глеб Панфілаў, Дынара Асанава, апэратары Андрэй Масквін, Вячаслаў Горданаў, Дзьмітры Месхіеў, Юры Вэксьлер, мастакі Яўген Яней і Мікалай Сувораў. Песьні Дзьмітрыя Шастаковіча, Ісаака Дунаеўскага, Васіля Салаўёва-Сядога, Веньяміна Баснэра, Андрэя Пятрова, папулярныя ў многіх пакаленьняў, упершыню прагучалі ў карцінах «Ленфільму».