Леон | |||||
гішп. León | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 29 да н. э. | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія і Леон | ||||
Правінцыя: | Леон | ||||
Кіраўнік: | José Antonio Diez Díaz[d][1] | ||||
Плошча: | 39,03 км² | ||||
Вышыня: | 837 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 131 680 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3373,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 987 | ||||
Паштовы індэкс: | 24001–24010 | ||||
Нумарны знак: | LE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°35′56″ пн. ш. 5°34′1″ з. д. / 42.59889° пн. ш. 5.56694° з. д.Каардынаты: 42°35′56″ пн. ш. 5°34′1″ з. д. / 42.59889° пн. ш. 5.56694° з. д. | ||||
Леон | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.aytoleon.es/ |
Леон (па-гішпанску: León) — горад на поўначы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Насельніцтва складае 137 тысячаў жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Сьвятога Якава».
Горад быў заснаваны жаўнерамі рымскага VII Парнага легіёну (першая назва — «Сэптыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёну ў позьні пэрыяд Рымскай імпэрыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вэстготаў Леовігільдам, а ў 717 годзе — наноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным зь першых гарадоў, узятых падчас Рэканкісты й стаў часткай Астурыйскага каралеўства ў 742 годзе. Пасьля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.
У XVI стагодзьдзі пазіраўся эканамічны й дэмаграфічны спад які працягваўся да XIX стагодзьдзя. У ліпені 1936 году падчас Грамадзянскай вайны Леон далучыўся да вайны супраць рэспубліканцаў.
У 1979 годзе быў заснаваны Ўнівэрсытэт Леону. Паводле зьвестак на 2005 год ён налічвае каля 13 тысячаў студэнтаў.