Лесастэ́п — пераходная прыродная зона Паўночнага паўшар’я паміж зонамі мяшаных лясоў ды стэпу.
У Эўразіі лесастэп распасьціраецца суцэльнай паласой з захаду на ўсход ад усходніх прадгор’яў Карпат да Алтаю.
Акрамя таго, ўчасткі лесастэпу знаходзяцца ў межах Сярэднедунайскай раўніны, шэрагу межгорных западзінаў Паўднёвае Сібіры, ў Манголіі ды на Далёкім Усходзе, а таксама займаюць частку раўніны Суньляо на паўночным усходзе Кітаю.
У Паўночнай Амэрыцы лесастэп распасьціраецца з поўначы на поўдзень, праз Вялікія раўніны, да 38° пн. ш. У Паўднёвым паўшар’і лесастэп адсутнічае.
Для лесастэпу характэрнае складанае чаргаваньне на водападзелах масіваў ліставых лясоў (радзей хваёвых лясоў) з участкамі разнатраўных стэпаў.
У Эўропе ды на эўрапейскае раўніне тыповымі зьяўляюцца сьветлыя шырокалістыя лясы з дубу (дубровы), бука, ліпы, каштана, ясеня ды іншых. У Сыбіры распаўсюджаныя выспавыя дробналістыя бярозава-асінавыя колкі. Да лесастэпаў адносяцца таксама ў Паўночнае Амэрыцы прэрыі, у Афрыцы ды Аўстраліі — саваны.
У лесастэпе няма асаблівых, уласных толькі яму відаў жывёлаў. Стэпавыя віды (сусьлік, сурок, драфа ды іншыя) спалучаюцца і суіснуюць з тыпова ляснымі прадстаўнікамі (вавёрка, куніца, лось).
Лесастэп — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў