Леччэ (футбольны клюб)

Леччэ
Поўная назва Unione Sportiva Lecce SpA
Заснаваны 15 сакавіка 1908
Горад Леччэ, Італія
Стадыён Стадыё Вія дэль Марэ
Умяшчальнасьць: 36 285
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
uslecce.it (італ.)

«Ле́ччэ» (па-італьянску: Unione Sportiva Lecce) — італьянскі футбольны клюб з гораду Леччэ. Не зважаючы на тое, што клюб паўстаў у 1908 годзе, дэбют дружыны ў Сэрыі А прыпаў на сэзон 1985—1986 гадоў, а ужо празь некалькі сэзонаў каманда здабыла 9 месца ў элітным дывізіёне. Пасьля клюб звычайна пераходзіў паміж двума найвышэйшымі лігамі. Свае хатнія матчы «Леччэ» ладзіць на Стадыё Вія дэль Марэ, якая здольны зьмясьціць 31 533 гледача.

«Леччэ» быў закладзены ў якасьці спартовага клюбу 15 сакавіка 1908 году. Спартовае аб’яданьне ўлучала каманды па футболе, лёгкай атлетыцы і роварным спорце. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Франчэска Марангі. У свае першыя гады футбольная дружына спаборнічала пераважна ў рэгіянальных лігах. Падчас сэзону 1923—1924 гадоў клюб быў ліквідаваны, але ўжо 16 верасьня 1927 году паўстаў наноў. У 1929 годзе «Леччэ» здабыў перамогу ў матчы плэй-оф Паўднёваітальянскай лігі і атрымаў квіток да Сэрыі Б, дзе дэбютаваў у матчы супраць «Навары» 6 кастрычніка 1929 году. «Леччэ» фінішаваў на 13 месцы, а ўжо ў сэзоне 1931—1932 гадоў зноў быў ліквідаваны. Праз чатыры гады «Леччэ» вярнуўся, але зноўку зьняўся з спаборніцтваў.

«Леччэ» знаходзіўся ў Сэрыі С, дзе сапраўдным героем клюбу стаў нападнік Ансэльма Бізьленгі. Ён за некалькі сэзонаў забіў 83 галоў, стаўшы ўлюбёнцам мясцовым заўзятараў. Гэтак з 1959 па 1975 гады клюб браў удзел у розыгрышах Сэрыі С, некалькі разоў спынаючыся за крок да павышэньня да лігі вышэй. Толькі ў 1975—1976 гадах «Леччэ» атрымаў права на ўдзел у Сэрыі Б. У той жа час клюб згуляў у Ангельска-італьянскім кубку, дзе пераканаўча выгуляў «Скарбара». У 1980 годзе адбыўся скандал, які ахапіў італьянскі футбол, у тым ліку «Леччэ». Тагачасны прэзыдэнт клюбу Франка Джурляна здолеў абараніць клюб, у выніку чаго быў дыскваліфікаваны толькі гулец Кляўдыюс Мэрлё. Пазьней у 1983 годзе ў аўтамабільнай аварыі загінулі гульцы Мікеле Лё Руса і Чыра Пэцэльля. Першы з памянёных футбалістаў згуляў у клюбнай кашулі 415 матчаў.

Пад кіраўніцтвам Эўджэніё Фашэцьці, «Леччэ» дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ўпершыню ў 1985 годзе. Пачатковы сэзон у эліце дружына скончыла на апошнім радку і вылецела ўжо праз год пасьля ўздыму. У перадапошнім матчы «Леччэ» перамог «Рому» зь лікам 3:2. Атрымаўшы паразу ў матчы плэй-оф за вяртаньне ў эліту ад клюбу «Чэзэна» зь лікам 2:1, клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён у 1988 годзе.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Крыстыян Фрухтль 2000
2 Сьцяг Францыі Аб Андзі Пэльмар (ар. Клермон) 2000
3 Сьцяг Харватыі Нап Антэ Рэбіч 1993
4 Сьцяг Анголы Аб Кіялонда Гашпар 1997
5 Сьцяг Альбаніі ПА Мэдан Бэрыша 2003
6 Сьцяг Італіі Аб Фэдэрыка Баскірота (капітан) 1996
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Тэтэ Марэнтэ 1996
8 Сьцяг Тунісу ПА Гамза Рафія 1999
9 Сьцяг Чарнагорыі Нап Нікала Крставіч 2000
10 Сьцяг Францыі ПА Рэмі Ўдэн 1996
11 Сьцяг Італіі Нап Ніколя Сансонэ 1991
12 Сьцяг Францыі Аб Фрэдэрык Гільбэр 1994
13 Сьцяг Даніі Нап Патрык Доргу 2004
14 Сьцяг Ісьляндыі ПА Торыр Гэльгасан 2000
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Жаан Гансалес 2002
19 Сьцяг Францыі Аб Габі Жан 2000
20 Сьцяг Альбаніі ПА Юльбэр Рамадані 1996
21 Сьцяг Італіі Аб Кевін Баніфацы (ар. Балёньня) 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Замбіі Нап Ламэк Банда 2001
23 Сьцяг Румыніі Нап Рарэш Бурнэтэ 2004
25 Сьцяг Італіі Аб Антаніна Гальлё 2000
27 Сьцяг Ірляндыі ПА Эд Макджэнэт 2004
28 Сьцяг Аўстраліі Аб Сэбастыяна Эспазыта 2005
29 Сьцяг Малі ПА Лясана Кулібалі 1996
30 Сьцяг Італіі Бр Улядыміра Фальконэ 1995
32 Сьцяг Фінляндыі Бр Яспэр Самооя 2003
34 Сьцяг Альбаніі Нап Дарыё Дака 2004
36 Сьцяг Польшчы ПА Філіп Мархвінскі 2002
40 Сьцяг Італіі ПА Люіс Аза 2004
42 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Вэрнан Ада 2005
50 Сьцяг Аргентыны Нап Сант’яга П’ероцьці 2001
75 Сьцяг Францыі ПА Бальтазар П’ерэ 2000
77 Сьцяг Францыі ПА Маамэд Каба 2001
98 Сьцяг Румыніі Бр Аляксандру Борбэй 2003
Сьцяг Даніі Нап Епэ Корфіцэн 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]