Леў III (папа рымскі)

Леў III (папа рымскі)
па-лацінску: Leo PP. III
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 750[1]
Памёр мерк. 12 чэрвеня 816[2][1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп
Дзень памяці12 чэрвеня

Леў III (па-лацінску: Leo PP. III; 750, Рым — 12 чэрвеня 816) — папа рымскі з 27 сьнежня 795 году па 12 чэрвеня 816 году.

Кардынал-прэсьбітар тытулярнай царквы Санта-Сусана. Зь дзяцінства выхоўваўся ў Лятэране. Быў абраны папам рымскім 27 сьнежня 795 году, стаўшы пераемнікам Адрыяна I. Зь першых жа дзён пантыфікату ўзяў курс на зьвяз з Карлам Вялікім, якому рымляне, паводле прапановы папы, прысягнулі на вернасьць. Гэта азначала, што франкаўскі кароль стаўся сувэрэнам Рыму, а папская канцылярыя стала датаваць свае дакумэнты гадамі ўступленьня ва ўладу караля й папы.

У 799 годзе праціўнікі Льва, сваякі папы Адрыяна I, паднялі супраць яго мяцеж, абвінавачваючы яго ў распусьце і клятвапарушэньні, на яго быў зьдзейсьнены напад, яго зацягнулі ў царкву й зьбілі да крыві, спрабуючы адрэзаць язык й выкалаць вочы. З дапамогай герцага Спалета Леў зьбег да Карла, які аднавіў яго на папскім пасадзе. У падзяку Леў вянчаў Карла імпэратарскай каронай 25 сьнежня 800 году.

Пасьля сьмерці Карла Вялікага 28 студзеня 814 году адбылася новая змова супраць папы, які жорстка расправіўся са сваімі ворагамі ў Рыме. У 1673 годзе быў кананізаваны каталіцкай царквой, папам Клімэнтам X.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леў III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б BeWeB
  2. ^ Delogu P., autori vari LEONE III, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.