Леў амэрыканскі

Леў амэрыканскі
Рэканструкцыя
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
НадатрадЛяўразыятэрыі
АтрадДрапежныя
ПадатрадКоткападобныя
СямействаКаціныя
ПадсямействаPantherinae
РодПантэры
ВідЛеў
Падвід† Леў амэрыканскі
Бінамінальная намэнклятура
Panthera leo atrox
Leidy, 1853

Леў амэрыка́нскі (†па-лацінску: Panthera leo atrox або Panthera atrox) — вымерлы падвід або від клясы сысуноў сямейства каціных. Гэта самая вялікая істота з каціных, якая калісьці існавала. Навукоўцы вылічылі, што амэрыканскі леў быў большы на 25 адсоткаў ад афрыканскага льва і важыў больш за 380 кг. Падвід вымер каля 10 тысячаў гадоў назад.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканскі леў быў распаўсюджаны ў Паўночнай Амэрыцы і ў паўночных частках Паўднёвай Амэрыкі, ад Аляскі да Пэру.