Логан Лерман | |
па-ангельску: Logan Lerman | |
Логан Лерман на прэм’еры фільму «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак» у Нью-Ёрку | |
Імя пры нараджэньні | Логан Ўэйд Лерман |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 студзеня 1992 (32 гады) |
Месца нараджэньня | Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Навуковая сфэра | акторства[d][1] і фільм[1] |
Гады дзейнасьці | з 2000 |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0503567 |
Сайт | www.loganlerman.com |
Логан Лерман (па-ангельску: Logan Lerman; нарадзіўся 19 студзеня 1992 году, Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор, вядомы па сваіх ролях у фільмах «Эфэкт матыля», «Геймэр», «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак». Пачаў сваю акторскую кар’еру з рэклямаў у сярэдзіне 1990-х гадоў, напачатку 2000-х пачаў здымацца ў фільмах ды сэрыялах.
Логан Лерман нарадзіўся 19 студзеня 1992 году ў Бэвэрлі-Гілз, штат Каліфорнія, ЗША, у габрэйскай сям’і[2]. Маці Лермана, Ліса (народжаная Голдман), працуе ягоным мэнэджарам, а бацька, Лары Лерман, зьяўляецца бізнэсоўцам[2]. Скончыў школу Бэвэрлі Гілз[3][4].
Паводле словаў Логану ён пачаў адчуваць цікавасьць да акторскага мастацтва зь пяці гадоў[5], і вырас на фільмах[6]. Большасьць ягоных сваякоў працуюць у галіне мэдыцыны, таму ў інтэрвію жартам заве сябе «паршывай авечкай»[7]. Яму цікава ўсё, што зьвязана з кінаіндустрыяй. У далейшым Лерман жадае паспрабаваць сябе ва ўсіх вобразах, зьвязаных з кінаіндустрыяй[3].
З самога дзяцінства здымаўся ў рэкляме[8], а ў кіно дэбютаваў у 2000 годзе, зьняўшыся ў ролі сына героя Мэла Гібсана ў фільме «Патрыёт». У тым жа годзе разам з Гібсанам зьняўся ў фільме «Чаго жадаюць жанчыны».
У 2001 годзе згуляў пэрсанажа Эдама Гарсіі ў дзяцінстве ў кінастужцы «Моцнай жанчыне», а ў фільме 2004 году «Эфэкт матыля» згуляў пэрсанажа Эштана Катчэра ў дзяцінстве. У 2003 годзе Логан зьняўся ў дзьвюх тэлестужках, і адна з роляў прынесла яму перамогу на кінапрэміі «Малады актор» у намінацыі Лепшы малады актор тэлестужкі[9]. Акторская праца ў тэлесэрыяле «Джэк і Бобі» таксама прынесла яму ў 2005 годзе перамогу на кінапрэміі «Малады актор»[10]. У 2006 годзе галоўная роля ў фільме «Крык савы» прыносіць яшчэ адну перамогу на кінапрэміі «Малады актор», але ўжо ў намінацыі Лепшы малады актор кінастужкі[11].
У 2007 годзе здымаўся разам з Джымам Керы ў фільме Джоэла Шумахера «Фатальны лік 23», а таксама ў «Цягніку на Юму» з такімі акторамі, як то Расэл Кроў, Крыстыян Бэйл і Бэн Фостэр. У 2009 годзе згудяў Джорджа Гамільтана ў «Мой адзіны», у якім Рэнэ Зэлвэгер згуляла ягоную маці. У 2010 годзе згуляў Пэрсі Джэксана, сына Пасэйдону ў фільме Крыса Каламбуса «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак», заснаваным на кнізе Рыка Рыярдана. За гэтую ролю быў намінаваны разам з Джэйкам Абэлам, які згуляў сына Гермэса, на «MTV Movie Awards» у катэгорыі Лепшая бойка[12].
Логан Лерман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў