Лоеў лац. Łojeŭ | |||||
![]() У цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1505 | ||||
Магдэбурскае права: | 1576 | ||||
Былая назва: | Лоева Гара | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Лоеўскі | ||||
Плошча: | 6,76 км² | ||||
Вышыня: | 132 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 6698 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 990,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2347 | ||||
Паштовы індэкс: | 247095 | ||||
СААТА: | 3230551000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°56′0″ пн. ш. 30°48′4″ у. д. / 51.93333° пн. ш. 30.80111° у. д.Каардынаты: 51°56′0″ пн. ш. 30°48′4″ у. д. / 51.93333° пн. ш. 30.80111° у. д. | ||||
Лоеў на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лоеў | |||||
![]() | |||||
https://loev.gov.by |
Ло́еў — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку яго ў Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6698 чалавек[1]. Знаходзіцца за 92 км на поўдзень ад Гомелю, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (лінія Гомель — Каленкавічы). Аўтамабільныя дарогі на Брагін і Рэчыцу. Прыстань на Дняпры.
Лоеў — магдэбурскае мястэчка і замак[2] Вялікага Княства Літоўскага на землях, часам называных Панізоўем.
Тапонім Лоеў утварыўся ад асабістага імя Лой, пачатковы сэнс якога — 'тоўсты, поўны, грузны'. Не адкідаецца і зьвязак назвы паселішча з паняцьцем лонва — 'вялізны шматмесцавы човен, ладзьдзя'. Лоеў знаходзіцца на важных гандлёвых шляхох, таму цалкам імаверна, што паселішча магло ўзьнікнуць пры лонве, што стаяў каля берага і выконваў ролю прыстані[3].
Паводле археалягічных зьвестак, у X—XI стагодзьдзях на Замкавай гары існавала старажытнае паселішча дрыгавічоў, якое ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У XIV стагодзьдзі Лоеў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час на правым беразе Дняпра збудавалі замак, а вакол разьмясьцілася паселішча.
Першы пісьмовы ўпамін пра Лоеў (пад назвай Лоева гара) датуецца 1505 годам, калі ён уваходіў у склад Кіеўскага павету[4]. У 1538 годзе Лоеў згаданы як мястэчка Любецкай воласьці[5]. У 1569 годзе, напярэдадні падпісаньня ўмоваў Люблінскай уніі, апынуўся ў складзе Каралеўства Польскага[4]. 3 жніўня 1576 году прывілеем караля Стэфана Баторыя Лоеву было нададзена Магдэбурскае права[6]:
…Иж мы хотячи местца пустые пограничные людми ωсадити и тое староство нашо Любецкое способнеишое и безпечнеишое учинити, позволили и злецили есмо урожоному Павлови Сопезе, кашталянови киевскому, старосте нашому любецкому и перевалскому, на кгрунте нашомъ влостномъ названомъ Лоевомъ городищу, которое лежитъ ωт замку нашого Любецкого в пяти милях на шляху татарскомъ, замокъ будовати и место ωсажати. Якож позволяемъ тымъ теперешним листомъ нашимъ всимъ вобец подданымъ панствъ наших тамъ на томъ местцу Лоевомъ городищу ωседати и будоватися водле порадку иных местъ нашихъ, яко будет назначоно черезъ того ж кашталяна киевского, старосты любецкого… Надаемъ тежъ им в томъ месте право маидемборское по тому, яко въ иных местах наших пограничныхъ естъ надано. Мают ся ωни сами также и гостеи приеждчихъ перед воитомъ своимъ ω всякие речи судити водлугъ права и порадку иных местъ наших вечными часы…
Але толькі ў 1582 годзе кароль прызначыў магдэбурскаму Лоеву войта; ім стаў шляхэтны Хведар Васілевіч Воўк[7][a]. У 1585 годзе Лоеў стаў цэнтрам староства[8]. Прысутны ён і на мапе Вялікага Княства Літоўскага 1613 году.
У 1646 годзе сойм Рэчы Паспалітай далучыў Лоеўскае староства да Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. 31 ліпеня 1649 году каля мястэчка адбылася бітва паміж казакамі Хмяльніцкага на чале з Крычэўскім і войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Януша Радзівіла. У 1651 годзе А. ван Вэстэрфэльд стварыў малюнак «Выгляд Лоева ўлетку 1651», паводле якога можна ўзнавіць выгляд умацаваньняў мястэчка. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе казацкае войска Залатарэнкі захапіла і спустошыла Лоеў[4]. Па страце Старадубскага павету ў 1667 годзе Лоеўскае староства ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ВКЛ.
У XVIII стагодзьдзі Лоеў быў значным гандлёвым цэнтрам, у якім штогод праводзілася 10 кірмашоў. У канцы XVIII стагодзьдзя мястэчка падзялялася на Верхняе і Ніжняе, мела 90 двароў і 5 вуліцаў — Рынкавую, Паштовую, Траецкую, Казярогавую, Супрунову, а таксама Траецкі завулак. Каля Лоева працавалі вадзяны млын і шкляная гута, будаваліся судны-байдакі, існавалі ганчарны, гарбарны, канатны і іншыя промыслы; дзеяла паштовая станцыя, прыстань і паромная пераправа на шастох праз Дняпро[4].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лоеў апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках расейскай рэвізіі 1795 году, сказана, што мястэчка Лоеў было самым шматлюдным у Рэчыцкай акрузе. Тут налічвалася 849 мужчын і 879 жанцын. Існавала адна зь сямі ў акрузе юдэйскіх школ, але ў адрозьненьне ад іншых, яна была мураваная[10].
У 1858 годзе ў Лоеве адбыліся хваляваньні сялянаў. У парэформавы перыяд мястэчка — цэнтр воласьці Рэчыцкага павету. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лоеве быў 251 двор, дзеялі дзьве царквы, каталіцкая капліца; працавалі школа, 9 млыноў, паштовая станцыя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лоеў занялі войскі Нямецкай імпэрыі[11].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лоеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сьнежні 1926 году Лоеў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 26 жніўня 1941 да 17 кастрычніка 1943 году Лоеў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1966 гадох Лоеў уваходзіў у склад Рэчыцкага раёну.
У Лоеве працуюць пэдагагічная вучэльня, 2 сярэднія і музычная школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Дзеюць дом культуры (хор, вакальны і тэатральны калектывы), бібліятэкі, музэй бітвы за Дняпро з экспазыцыйнымі пляцоўкамі баявой тэхнікі.
Сучасная тэрыторыя мястэчка выцягнулася ўздоўж ракі. Пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Забудова асноўных вуліцаў — 2—3-павярховыя жылыя дамы, у цэнтры — 3—5-павярховыя, утварыўся новы жылы квартал у паўднёва-заходняй частцы.
Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прадпрыемстваў Лоева |
---|
|
Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[20].
|