Лос-Анджэлес Гэлаксі | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Los Angeles Galaxy | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1995 | ||||
Горад | Лос-Анджэлес, ЗША | ||||
Стадыён | Дыгніці Гэлт Спортс Парк Умяшчальнасьць: 27 000 | ||||
Кіраўнік | Філіп Аншуц[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | МЛС | ||||
· 2024 | Канфэрэнцыя: 2 месца (агулам 4 месца) Плэй-оф: 1 месца | ||||
| |||||
![]() lagalaxy.com (анг.) |
«Лос-Анджэлес Гэлаксі» (па-ангельску: Los Angeles Galaxy) ― амэрыканскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, гуляе ў МЛС. Адзін з самых тытуляваных футбольных клюбаў краіны. Першапачаткова свае хатнія матчы «Гэлаксі» праводзіў на стадыёне «Роўз Боўл» у Пасадэне, але з 2003 году гуляюць на пляцоўцы «Дыгніці Гэлт Спортс Парк», які месьціцца ў прадмесьці Карсан. Разам з «Гэлаксі» на гэтым стадыёне свае хатнія матчы праводзіць клюб «Чывас ЗША». Каманда мае суперніцтва з клюбам «Сан-Хасэ Эрткўэйкс», матчы паміж клюбамі маюць назоў Каліфарнійскае клясыка, якое разглядаецца многімі як самае працяглае суперніцтва ў футболе ЗША.
У студзені 2007 году клюб зьвярнуў на сябе ўвагу ўсяго футбольнага сьвету, падпісаўшы кантракт з ангельскай зоркай Дэйвідам Бэкгэмам. Іншым важным падпісаньнем быў кантракт з Робі Кінам, які ў цяперашні час зьяўляецца капітанам клюбу.
Ліга МЛС была заснавана ў 1993 годзе, як частка дамовы фэдэрацыі футболу ЗША на правядзеньне ў 1994 годзе чэмпіянату сьвету па футболе[2]. Клюб з Лос-Анджэлесу ўпершыню далучыўся да лігі ў 1996 годзе. Назва «Гэлаксі» была атрымана з-за таго, што ў Лос-Анджэлес зьяўляецца домам для многіх зорак Галіўуду[3].