Лётэ з Гаджэтвілю | |
Leiutajateküla Lotte | |
Шчаня Лётэ на круізным пароме «Балтыйская каралева» | |
Тып мультфільму | маляваная мультыплікацыя |
---|---|
Жанр | сямейная камэдыя |
Рэжысэр | |
Аўтар сцэнару |
|
Ролі агучвалі | |
Кампазытар | Свэн Грунбэрг |
Аніматары | Гэйкі Эрніц |
Апэратар | Яна Пылдма |
Прадусэр |
|
Студыя |
|
Краіна | |
Мова | эстонская |
Працягласьць | 80’55" |
Прэм’ера |
|
Бюджэт | 28 млн кронаў |
Папярэдні | Падарожжа Лётэ на поўдзень |
Наступны | Лётэ і таямніца месяцовага камяня |
IMDb | ID 0447249 |
«Лётэ з Самаро́́бкіна» (па-эстонску: Leiutajateküla Lotte, па-латыску: Lote no Izgudrotāju ciema) — эстонска-латвійскі анімацыйны фільм рэжысэраў Гэйкі Эрніца і Яна Пылдмы, выпушчаны ў 2006 року. Першы поўнамэтражны эстонскі анімацыйны фільм[1], створаны на аснове надзвычай папулярнага ў краіне дзіцячага сэрыялу пра прыгоды жыхароў вёскі вынаходнікаў Самаробкіна.
Недзе ў Эўропе каля вялікага мора разьмясьцілася невялікая вёсачка. Ейныя жыхары, ярка-каляровыя жывёлы, захопленыя вынаходніцтвам разнастайных прыладаў і прыстрояў для аблягчэньня хатніх абавязкаў кшталту прасаваньня. Спаборніцтвы на лепшае вынаходніцтва адбываюцца ў самы галоўны дзень року — Дзень вынаходніка.
Адзін з найлепшых вынаходнікаў у вёсцы — Оскар, бацька энэргічнае сабачкі Лётэ. Оскар шторок перамагае ў конкурсе, аднак сёлета зьявіўся новы магутны супраціўнік — трус Адальбэрт. Перамога ў конкурсе вельмі важная, бо прынясе славу ўсёй сям’і.
Аднойчы Лётэ, плаваючы ў рацэ, знайшла кнігу, у якой апынулася пчала зь Японіі. Пчала на імя Сусуму навучыў усіх жыхароў Самаробкіна дзюдо. Лётэ зь сябрамі — кацянём Брунам і зайчанём Альбэртам — вырашаюць паўдзельнічаць у чэмпіянаце па дзюдо ў Японіі…
Дзьве песьні для мультфільму напісаў і выканаў саліст гурту «Brainstorm» Рэнарс Каўпэрс, прычым адразу для трох гукавых дарожак: па-латыску, па-ангельску і па-расейску[3].
Латыская вэрсія песьні, якая гучыць у фінале («Lotes maršs»), стала гімнам аддзелу дабраахвотнікаў, якія займаюцца добраўпарадкаваньнем паркаў і сквэраў у Латвіі. Да гэтага кавалярыйскага аддзелу далучыўся таксама і Рэнарс Каўпэрс[3].
У 2007 року Эстонская пошта выпусьціла марку і капэрту першага дню з выявамі галоўных герояў мультфільму[4].