Лохавыя | |
![]() Elaeagnus angustifolia — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Ружакветныя (Rosales) |
Сямейства | Лохавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Elaeagnaceae Juss. | |
Лохавыя (Elaeagnaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 3 роды і каля 60 відаў[1] або каля 98 відаў[2].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — хмызьнякі або дрэвы, вечназялёныя або лісьцеападныя. Уся расьліна густа ўкрыта лускавата-зорчатым адзеньнем, што часта дае яму шараваты ці серабрысты выгляд. Лісьце без прылісткаў з цэлымі палямі, супротыўнае, чарговае або ў кольцах. Сухі плод акружаны мясістым гіпантыем і таму вельмі падобны на ягаду ці касьцянку. Кветкі адзіночныя альбо ў кароткіх суквецьцях. Пялёсткі адсутнічаюць. Тычачак 4–8. Насеньне 1 на плод[3][4].
Распаўсюджваньне: Паўночная Амэрыка (ЗША і Канада), Эўразія, Малэзія, паўночна-ўсходняя Аўстралія — умераныя і трапічныя рэгіёны; таксама даволі шырока культывуецца[2][3][4].
![]() |
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |