Лоўчэн Цэціне | |||
Поўная назва | Рукометни клуб Ловћен | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | Лоўчэн | ||
Заснаваны | 1949 | ||
Арэна | Спартовая арэна «Лоўчэн», Цэціне Зьмяшчальнасьць: 2020 | ||
Галоўны трэнэр | Ранка Попавіч | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2022–2023 | 1-е месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Спартовае таварыства «Лоўчэн» | |||
---|---|---|---|
Футбол | Гандбол | Баскетбол | |
Настольны тэніс | Атлетыка | Тэніс | |
Аўтагонкі | Бокс | Вэляспорт |
«Ло́ўчэн» (па-сэрбску: Рукометни клуб Ловћен / Rukometni klub Lovćen) — чарнагорскі гандбольны клюб з Цэціне, створаны ў 1949 годзе. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце. «Лоўчэн» — найбольш пасьпяховы чарнагорскі клюб і адзіны з Чарнагорыі, які перамагаў у югаслаўскіх чэмпіянатах.
ГК «Лоўчэн» створаны ў 1949 року ў складзе спартовага клюбу «Лоўчэн». Узыходжаньне пачалося з 1980-х гадоў, калі «Лоўчэн» замацаваўся ў другой югаслаўскай лізе. У другой палове 80-х «Лоўчэн» стаў першым мужчынскім клюбам з Чарнагорыі, які трапіў у Першую лігу Югаславіі.
Першы свой сэзон (1988—1989) у найвышэйшым дывізіёне клюб з Лоўчэну скончыў на 6-м месцы. Згуляўшы ў першай лізе 3 сэзоны, па выніках сэзону 1990—1991 рокаў «Лоўчэн» вылецеў у ніжэйшую лігу, адкуль вярнуўся ў 1995. Гэтым разам чарнагорцы дабіліся большага посьпеху. Ужо ў першым сэзоне яны занялі ў чэмпіянаце другое месца, што ўпершыню дало ім магчымасьць удзельнічаць у эўрапейскім спаборніцтве. Два наступныя сэзоны клюб таксама займаў прызавыя месцы ў саюзным чэмпіянаце і даходзіў да чвэрцьфіналаў эўрапейскіх Кубку гарадоў і Кубку ЭГФ.
17 траўня 2000 «Лоўчэн» упершыню атрымаў тытул чэмпіёна Югаславіі і атрымаў магчымасьць выступіць у Лізе чэмпіёнаў. Сэзон 2000—2001 рокаў стаў самым пасьпяховым у ягонай гісторыі. «Лоўчэн» заняў першае месца ў групе D і дайшоў да чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, а на мясцовым узроўні другім разам заваяваў чэмпіёнства.
У сэзоне 2001—2002 рокаў «Лоўчэн» ізноў выступаў у Лізе чэмпіёнаў, упершыню заваяваў Кубак Югаславіі, а ў чэмпіянаце саступіў у трох драматычных матчах сэрыі плэй-оф бялградзкаму «Партызану» (24:23, 24:25, 24:25). Праз рок чарнагорцы паўтарылі посьпех у Кубку Югаславіі.
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Чарнагорыі «Лоўчэн» стаў першым пераможцам нацыянальнага чэмпіянату, скончыўшы сэзон 2006—2007 рокаў з вынікам 18 перамог, 1 нічыя, 1 параза. Аднак у 2007—2011 яны ня здолелі ніводнага разу заваяваць чэмпіёнскі тытул, хоць тройчы станавіліся ўладальнікамі кубку краіны.
Урэшце ў сэзонах 2011/12 і 2012/13 рокаў клюб двойчы зрабіў дубаль, прычым у апошнім сэзоне паказаў абсалютны вынік, атрымаўшы перамогі ва ўсіх 21 матчах чэмпіянату і кубку.
Чэмпіянат Чарнагорыі:
Чэмпіянат Саюзнай рэспублікі Югаславія і Сэрбіі й Чарнагорыі:
Кубак Саюзнай рэспублікі Югаславія і Сэрбіі й Чарнагорыі: