Лука Дончыч | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | разыгрываючы абаронца, атакавальны абаронца, лёгкі форвард | |
Рост: | 201 см | |
Вага: | 104 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 28 лютага 1999 (25 гадоў) | |
Драфт | ||
3, драфт НБА 2018 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Лос-Анджэлес Лэйкерз | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2012—2015 | Real Madrid Baloncesto B[d] | |
2015—2018 | Рэал Мадрыд | |
2018—2025 | Далас Мавэрыкс | |
2025— | Лос-Анджэлес Лэйкерз | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Статыстыка на NBA.com |
Лу́ка До́нчыч (па-славенску: Luka Dončić; нар. 28 лютага 1999 году, Любляна, Славенія) — славенскі баскетбаліст клюбу НБА «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і нацыянальнай зборнай Славеніі.
Дончыч нарадзіўся ў Любляне ў сям’і ўладальніцы салёнаў прыгажосьці[1] і баскетбольнага трэнэра і былога гульца[2][3]. Ягоная маці паводле паходжаньня ёсьць славенкай, а бацька — славенец сэрбскага паходжаньня з Косава[4][5]. Ягоныя бацькі разышліся ў 2008 годзе, таму апеку над будучай зоркай баскетболу перадалі ягонай маці[3][6].
Паводле словах ягонай сям’і, Дончыч упершыню дакрануўся да баскетбольнага мяча, калі яму было толькі сем месяцаў, і да году ён часта гуляўся зь мініятурным колцам у сваім пакоі[2][7]. У дзяцінстве Дончыч займаўся рознымі відамі спорту, у тым ліку футболам, які пазьней кінуў, бо быў занадта высокім[8]. У веку сямі гадоў Дончыч пачаў арганізавана гуляць у баскетбол у пачатковай школе ў Любляне[7][9].
У юнацтве Дончыч быў гульцом люблянскага клюбу «Алімпія», перш чым далучыцца да моладзевай акадэміі «Рэалу». У 2015 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе акадэміі ў веку 16 гадоў, стаўшы наймаладзейшым гульцом у гісторыі клюбу. Дончыч дапамог клюбу здабыць тытул пераможцаў Эўралігі 2018 году, таксама асабіста стаўны самым каштоўных гульцом турніру і фіналу чатырох. Таксама ён быў абраны і самым каштоўным гульцом гішпанскана чэмпіянату.
У 2018 годзе Дончыч заявіў аб сваім удзеле ў драфце НБА, дзе ягоны абраў клюб «Атланта Гокс» пад трэцім нумарам, а затым абмянялі ў «Далас Мавэрыкс». Дончыч быў аднагалосна абраны ў першую каманду пачаткоўцаў НБА і стаў навічком году ў сэзоне 2018—2019 гадоў. У сэзоне 2023—2024 гадоў ачоліў НБА паводле колькасьці пунктаў, стаўшы першым эўрапейцам, які здолеў стаць наймацнейшым у НБА паводле колькасьці пунктаў. У тым сэзоне ён прывёў «Мавэрыкс» да іхнага трэцяга трапленьня ў фінал НБА. Дончыч таксама ёсьць лідэрам франшызы «Мавэрыкс» паводле колькасьці трыпл-даблаў[10]. У сярэдзіне сэзону 2024—2025 гадоў раптоўна быў абменены ў «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[11].
Ён дэбютаваў у складзе зборнай Славеніі ў 2016 годзе ў веку ўсяго 17 гадоў. Пазьней дапамог сваёй краіне здабыць першы тытул чэмпіёнаў Эўропы ў 2017 годзе, а таксама быў улучаны ў каманду ўсіх зорак турніру.