Лукас Пакета | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 жніўня 1997[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ўэст Гэм Юнайтэд | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2019 2019—2020 2020—2022 2022— |
Фламэнгу Мілян Алімпік Ліён Ўэст Гэм Юнайтэд |
49 (11) 37 (1) 67 (18) 71 (10) |
Зборныя | ||
2018— | Бразылія | 55 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лукас Талентыну Каэльлю дэ Ліма (па-партугальску: Lucas Tolentino Coelho de Lima), больш вядомы як Лу́кас Пакета́ (парт. Lucas Paquetá; нар. 27 жніўня 1997 году) — бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца ангельскага клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Мянушка футбаліста паходзіць ад назвы вострава, у ваколіцах якога бразылец гадаваўся[3].
Займацца футболам пачаў у акадэміі клюбу «Фламэнгу», да якога далучыўся ў веку 10 гадоў. Ужо ў 15 гадоў лічыўся адным з самых тэхнічна даравітым футбалістам свайго ўзросту. У сакавіку 2016 году Пакета далучыўся да табару прафэсійнай дружыны клюбу, склаўшы дамову да 2020 году[4]. Дэбют спартоўца адбыўся 5 сакавіка 2016 году, калі Лукас выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі Карыёка ў матчы супраць «Бангу» зь лікам 3:1[5]. Свой першы гол у прафэсійнай кар’еры забіў 19 лютага 2017 году ў пераможным матчы супраць «Волты-Рэдонды» (4:0). Віднымі трапленьнямі ў браму гульца былі галы ў фінале Кубка Бразыліі 2017 году супраць «Крузэйру» і ў фінале Паўднёваамэрыканскага кубка 2017 году супраць аргентынскага «Індэпэнд’ентэ». Абодва матчы скончыліся ўнічыю 1:1, але ў выніку двойчы клюб станавіўся толькі другім.
10 кастрычніка 2018 году інфармацыйныя агенцыі ва ўсёй Бразыліі і Італіі паведамілі, што паводле ўзгодненай дамовы Пакета за 35 мільёнаў эўра далучыўся да складу італьянскага «Міляну». Клюб з Апэнінаў апярэдзіў у барацьбе за гульца францускі «Пары Сэн-Жэрмэн». 12 студзеня 2019 году футбаліст дэбютаваў у складзе клюбе, правёўшы на пляцоўцы 85 хвілінаў матчу супраць «Сампдорыі» (2:0) ў розыгрышу Кубка Італіі. Спачатку гулец часта выходзіў на пляцоўку і нават здабыў галявы асыстэнцкі пункт у матчы супраць «Ромы» 3 лютага 2019 году і гол у матчы супраць «Кальяры» праз тыдзень 10 лютага. У наступным, і ў асаблівасьці ў наступным сэзоне 2019—2020 гадоў Пакета ўжо меў ня шмат гульнявога часу, а канчатак сэзону наагул правёў на лаўцы рэзэрвовых.
30 верасьня 2020 году францускі клюб «Алімпік» зь Ліёну абвесьціў аб набыцьці Пакеты, склаўшы з гульцом пяцігадовы кантракт за 20 мільёнаў эўра[6]. У новым клюбе гулец атрымаў новы подых і сэзон 2021—2022 гадоў паўабаронца скончыў у статусе найлепшага замежнага гульца чэмпіянату Францыі. Наступны сэзон стаўся такім жа пасьпяховым, то бок у кожны з двух сэзонаў бразылец адзначаўся 9 разоў у матчах Лігі 1. 29 жніўня 2022 году ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» абвесьціў пра пераход гульца ў склад клюбу за рэкордную для ангельцаў суму, якую, аднак, не абвесьцілі[7]. Мяркуецца, што было выдаткавана больш за 50 мільёнаў фунтаў[8]. 31 жніўня паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнгэм Готспуру» (1:1)[9].
Гулец пачаў прыцягвацца яшчэ да юнацкай і моладзевай зборных Бразыліі. У 2018 годзе быў улучаны ў пашыраны сьпіс зборнай Бразыліі на чэмпіянат сьвету 2018 году, але ў выніку ў фінальны сьпіс не трапіў. Ужо па сканчэньні чэмпіянату сьвету быў выкліканы ў склад зборнай на матчы супраць зборных ЗША і Сальвадору[10]. 7 верасьня дэбютаваў у нацыянальнай дружыне, замяніўшы на 71 хвіліне Філіпэ Каўтыньню, у матчы супраць зборнай ЗША[11]. Свой першы гол у колерах Бразыліі ўлучыў у браму зборнай Панамы ў таварыскім матчы, які ладзіўся 23 сакавіка 2019 году. У траўні 2019 году стала вядома, што Пакета возьме ўдзел у сваім першым афіцыйным турніры — Кубку Амэрыкі 2019 году. 6 ліпеня 2021 году адзначыўся голам у браму зборнай Пэру ў паўфінале Кубка Амэрыкі 2021 году[12].
«Фламэнгу»:
«Ўэст Гэм Юнайтэд»:
Бразылія: