Лукаш Калвах | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 ліпеня 1995[1][2] (29 гадоў) | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вікторыя Пльзень | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2017 2016—2017 2017—2019 2019— |
Сыгма Б → Табарска (арэнда) Сыгма Вікторыя Пльзень |
26 (2) 23 (0) 59 (2) 162 (12) |
Зборныя | ||
2019— | Чэхія | 5 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лукаш Калвах (па-чэску: Lukáš Kalvach; нар. 19 ліпеня 1995 году) — чэскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну клюбу «Вікторыя».
Калвах пачаў сваю кар’еру, выступаючы за родны клуб «Сыгма». Спачатку быў гульцом рэзэрвовай каманды, пачынаючы з 2015 году. Сэзон 2016—2017 гадоў правёў у арэндзе, ў клюбе «Табарска». У пачатку сэзону 2017—2018 гадоў вярнуўся да «Сыгмы», дзе прыяднаўся да першай каманды і прабіўся ў асноўную каманду, згуляўшы ў агульнай складанасьці 30 матчаў у тым сэзоне і 37 у наступным, у тым ліку ў матчах Кубка Чэхіі і Лігі Эўропы. Першым голам адзначыўся 20 верасьня 2017 году ў кубкавым матчы. 2 сакавіка 2019 году зрабіў дубль у пераможным матчы чэмпіянату супраць праскай «Дуклы». Гульня скончылася зь лікам 4:0. 16 траўня 2019 году Калвах склаў трохгадовы кантракт з пльзенскай «Вікторыяй»[3]. Запачаткаваў выступы ў новым клюбе 13 ліпеня матчам супраць сваёй былой каманды. 18 жніўня ўлучыў мяч у браму «Тэпліцаў», што стала ягоным першым голам у пльзенскай дружыне.
Выступаў за зборныя Чэхіі розных узростаў. Свой першы выклік у нацыянальную зборную Чэхіі атрымаў 2 верасьня 2019 году[4]. 14 кастрычніка 2019 году паўабаронца згуляў першы матч у кашулі нацыянальнай каманды ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі, які скончыўся паразай чэхаў зь лікам 2:3[5].
«Вікторыя»: