Луркамор’е

Луркамор’е
Тып інтэрнэт-энцыкляпэдыя мэмаў і фальклёру
Даступныя мовы расейская
Уладальнік Дзьмітры Хомак
Аўтар Oal, Drdaeman і zoi
Пачатак працы 30 ліпеня 2007
Канец працы 2022[1]
Рэгістрацыя неабавязковая
Актуальны стан працуе
Рэйтынг Alexa 5333[2]
Ліцэнзія CC BY[d]
lurkmore.to

Lurkmore.to ці «Луркамор’е» (па-расейску: Луркоморье) — он-лайн-энцыкляпэдыя, пабудаваная на рухавіку MediaWiki; зьяўляецца аналягам ангельскамоўнай гэгапэдыі (гумарыстычнай энцыкляпэдыі) lurkmore.com. Пазыцыянуе сябе як «энцыкляпэдыя мэмаў, фальклёру і ўсяго іншага». Праект быў заснаваны пасьля канфлікту паміж адміністрацыяй расейскай Вікіпэдыі і некалькімі яе ўдзельнікамі.

Паходжаньне выразу «Луркамор’е»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Луркамор’е» (па-расейску: луркоморье) — гэта слова, што ўтварылася шляхам спалучэньня ангельскага жаргоннага выразу lurk moar і расейскага слова (па-расейску: лукоморье). Само словазлучэньне «lurk more» тлумачыцца так: «У большасьці сеткавых супольнасьцяў вітаюцца „маўклівыя навічкі“, якія спачатку, не выяўляючы сябе, чытаюць паведамленьні і толькі празь нейкі час, паабвыкнуўшы, пачынаюць пісаць».

Праект першапачаткова пазыцыянаваў сябе як энцыкляпэдыя інтэрнэт-мэмаў, але па меры разьвіцьця яго артыкулы сталі ахопліваць значна больш шырокае кола тэмаў: інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналёгіі, кампутарныя гульні, побыт, палітыку, гісторыю, культуру, грамадзкае жыцьцё і многае іншае.

Луркамор’е характарызуецца своеасаблівым стылем артыкулаў, адметным агульнай нефармальнасьцю, паўжартаўлівым і саркастычным характарам, вольным ужываньнем нецэнзурнай лексыкі, бесцырымоннасьцю выказваньняў, а таксама рэзкай крытыкай недахопаў разгляданых зьяваў.

Адметнай рысай артыкулаў таксама зьяўляецца спэцыфічны слэнг — «луркамоўе» (луркояз), які складаецца зь сеткавага жаргону, асобных словаў з ужытку падонкаў і кашчанітаў, а таксама ўласных нэалягізмаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Луркамор’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://twitter.com/deehomak/status/1499744904305594372
  2. ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.