Лутан Таўн | |
Поўная назва | па-ангельску: Luton Town Football Club[1] |
---|---|
Заснаваны | 11 красавіка 1885 |
Горад | Лутан, Ангельшчына |
Стадыён |
Кенілўорт-Роўд Умяшчальнасьць: 10 356 |
Прэзыдэнт | Нік Оўэн[d] і Дэйвід Ўілкінсан[d][2] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Футбольная ліга |
· 2023—2024 | Прэм’ер-Ліга, 18 месца (паніжэньне) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы lutontown.co.uk (анг.) |
«Лу́тан Таўн» (па-ангельску: Luton Town) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лутан, Бэдфардшыр. Заснаваны ў 1885 годзе. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне Кенілўорт-Роўд, на якім базуецца з 1905 году. Гісторыя клюбу ўключае ў сябе перамогі трафэяў, некалькі фінансавых крызаў, шматлікія паніжэньні і павышэньні ў дывізіёнах, а таксама пэрыяд устойлівага посьпеху. Залатыя часы «Лутан Таўну» прыпалі на пэрыяд паміж 1982 і 1992 гадамі, калі клюб выступаў у найвышэйшым дывізіёне ангельскага футболу. У 1988 годзе клюб здабыў свой адзіны галоўны трафэй, як то Кубак футбольнае лігі.
Футбольны клюб «Лутан Таўн» быў закладзены 11 красавіка 1885 году[3][4]. Да гэтага ў месьце існавала шмат клюбаў, самымі вядомымі зь якіх былі «Лутан Ўандэрэрз» і «Лутан Эксэльсіёр». Гулец «Ўандэрэрз», Джордж Дыкан, аднойчы прыйшоў да ідэі стварэньня адзінага клюбу, у які б увайшлі ўсе найлепшыя футбалісту гораду. Сакратар «Ўандэрэрз», Гэрбэрт Спрэтлі, падхапіў ідэю і зладзіў таемную сустрэчу 13 студзеня 1885 году ў школьным кабінэце ў Гай-Таўне.
Паводле абмеркаваньня камітэт «Ўандэрэрз» пастанавіў аб перайменаваньні клюбу ў «Лутан Таўн», але такая падзея была недастаткова ўспрынятыя шырокай супольнасьцю. Тым ня менш, Дыкан і Ломакс зладзілі публічную сустрэчы, на якой вырашылі закласьці клюб «Лутан Таўн». Спрэтлі пратэставаў супраць, бо спасылаўся на ўжо існы клюб, але сустрэча была зладжаная. Камітэт навастворанага клюбу быў абраны галасаваньнем. Ружовы і цёмна-сіні былі абраныя каманднымі колерамі[5]. Спачатку клюб ладзіў свае хатнія матчы на стадыёне «Эксэльсіёра». У 1890 годзе кіраўніцтва пачало выплочваць заробак шэрагу ключавым гульцам, а праз год клюб стаў першым агулам прафэсійным клюбам у Паўднёвай Ангельшчыне[6]. Лутанская дружына спаборнічала ў некалькіх лігах, перш чым далучыцца да Футбольнай лігі на сэзон 1897—1898 гадоў[7]. Тады ж каманда пераехала на стадыён Данстабл-Роўд. Дрэнная наведвальнасьць, вялікія заробкі і выдаткі на далёкія падарожжы вымусілі «Лутан Таўн» вярнуцца ў Паўднёвую лігу[7][8].
Праз восем гадоў матчаў на Данстабл-Роўд лутанцы зноў пераехалі ў 1905 годзе, гэтым разам на свой цяперашні стадыён Кенілўорт-Роўд[6]. Капітан і левы ўінгер клюбу Боб Гоўкс стаў першым гульцом каманды, які быў выкліканы ў зборную Ангельшчыны. 16 лютага 1907 году ён меўся згуляць супраць зборнай Ірляндыі[9]. Няўдалым быў сэзон 1911—1912 гадоў «Лутан Таўн» выбыў у другі дывізіён Паўднёвай лігі, але праз два гады прасунуўся назад[7][10]. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны клюб браў удзел у Лёнданскай камбінацыі 1915—1916 гадоў, а пасьля ладзіў толькі таварыскія матчы[11][12]. Ключавым гульцом гэтага часу быў нападнік Эрні Сымз. За час вайны ён служыў у войску і вярнуўся дамоў з раненьнем, атрыманым на італьянскім фронце[10][12], але ён здолеў акрыяць і вярнуць сваё месца ў дружыне. Ён паклаў на свой рахунак 40 галоў у сэзоне 1916—1917 гадоў[10].