Лэйла Лопіш

Лэйла Лопіш
Міс Сусьвету 2011
Дата нараджэньня 26 лютага 1986 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Бэнгэла, Ангола
Рост 179 см
Колер валасоў брунэтка
Вочы карыя

Лэйла Лопіш (па-партугальску: Leila Luliana da Costa Vieira Lopes); 26 лютага 1986, Бэнгэла, Ангола) — ангольская мадэлька, пераможца конкурсу Міс Сусьвет 2011.

Ейныя бацькі эмігравалі з Каба-Вэрдэ у Бэнгэлу, Ангола[1]. Лопіш вучыцца на мэнэджара ў Вялікабрытаніі[2], дзе яна атрымала тытул Miss Angola UK 8 кастрычніка 2010 і прадстаўляла ангольскую камуну на конкурсе Міс Ангола.

Лопіш ростам 179 см перамагла 21 суперніцу на конкурсе Міс Ангола. Конкурс Міс Ангола адбываўся ў Луандзе 18 сьнежня 2010 году, дзе яна атрымала прэмію Photogenic Award і права прадстаўляць Анголу на конкурсе Міс Сусьвет 2011 які адбыўся ў Сан-Паўлу, Бразылія 12 верасьня 2011 году.

На гэтым конкурсе яна таксама перамагла.

Папярэднік
Джурэма Фэраз
Міс Ангола
2011
Наступнік
Марсэліна Ваэкені