Люблінскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Каралеўства Польскае |
Статус | ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Люблін |
Дата ўтварэньня | 1474 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Ваяводы | Ваяводы люблінскія |
Кашталяны | Кашталяны люблінскія |
Насельніцтва (1790[1]) | 186 482 |
Плошча | 10 230 км² |
Час існаваньня | 1474—1795 |
Месцазнаходжаньне Люблінскага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Люблінскае ваяводзтва — адзінка тэрытарыяльная ў Кароне Каралеўства Польскага, Рэчы Паспалітай, існавала 1474—1795 гадах, частка малапольскай правінцыі. Ахоплівала тэрыторыю плошчай 10230 км², у яго склад уваходзілі 3 паветы, Цэнтрам ваяводзтва было месца Люблін, дзе праводзіліся ваяводзкія соймы і месьцілася рэзыдэнцыя ваяводзтва.
Ваяводзтва было створанае каралём Казімерам IV Ягелончыкам у 1474 г. шляхам выключэньня зямель з ваяводзтва Сандомірскага.
На гербе ваяводзтва на чырвонай тарчы намаляваны белы алень.
Галоўныя месцы ваяводзтва: Казімеж-Дольны, Кураў, Лукаў, Люблін, Парчаў, Ужэндаў.
Павет | Плошча ў міл² | Плошча ў км² |
---|---|---|
павет люблінскі | 105,55 | 5812,01 |
певет лукоўскі | 35,01 | 1928,28 |
павет ужэндуўскі | 59,81 | 3293,37 |
Агулам (ваяводзтва) Σ | 200,37 | 11033,66 |
Першым ваяводам быў Дабеслаў Кміта. Люблінскае ваяводзтва мела двух сэнатараў: ваяводу і кашталяна люблінскага. Соймы праходзілі ў Любліне.