Луйтла-Дуймун | |
Плошча | 0,82 км² |
---|---|
Найвышэйшы пункт | 414 м |
Краіна | Данія |
Вобласьць | Фарэрскія выспы |
Насельніцтва | 0 |
Каардынаты | 61° пн. ш. 6° у. д. / 61° пн. ш. 6° у. д.Каардынаты: 61° пн. ш. 6° у. д. / 61° пн. ш. 6° у. д. |
Луйтла-Дуймун |
Луйтла-Дуймун (па-фарэрску: Lítla Dímun, у перакладзе — «Малы Дуймун») — самы маленькі й адзіная незаселены востраў з Фарэрскага архіпэляга. Плошча 0,8 км ². Найвышэйшы пункт — гара Раван вышынёй 414 метраў.
Назва «Дуймун» меркавана паходзіць з кельцкай мовы й азначае «два ўзгоркі». Маюцца на ўвазе дзьве гары на суседніх выспах Вялікі й Малы Дуймун. Малы Дуймун ніколі не быў населены. Ягоныя адзіныя насельнікі — авечкі ды тупікі. На высьпе самая бедная флёра Фарэрскіх выспаў, якая налічвае ўсяго восем відаў раслін.
У 1850 годзе выспа была прададзена з таргоў за 5000 дацкіх талераў. Падчас гандлю каралеўскія прадстаўнікі штучна завышалі цану, каб ўзбагаціць каралеўскую казну.
Люйтля-Дуймун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Фарэрскія астравы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |