Люкас Ёргенсэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 сакавіка 1999 (25 гадоў) | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фленсбург-Гандэвіт | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2018—2019 2019—2021 2021—2023 2023— |
ГОГ Оргус ГОГ Фленсбург-Гандэвіт |
|
Зборныя | ||
2023— | Данія |
Люкас Ёргенсэн (па-дацку: Lukas Jørgensen; нар. 31 сакавіка 1999 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт» і нацыянальнай зборнай Даніі. Гуляе на пазыцыі лінейнага гульца.
Выхоўваўся ў акадэміі клюбу «Роскіле», але перайшоў у складу клюбу ГОГ. У складзе гэтага клюбу дэбютаваў у прафэсійным гандболе ў сэзоне 2018—2019 гадоў. У кастрычніку 2019 году стала вядома, што па сэзоне гулец далучыцца да «Оргуса». А ўжо ў лістападзе таго ж году «Оргус» абвесьціў, што кантракт з спартоўцам прадугледжвае супрацу да 2022 году. У траўні 2021 году Ёргенсэн вярнуўся ў ГОГ пасьля двух сэзонаў, бо «Оргус» збанкрутаваў у 2021 годзе[1]. З новым клюбам гандбаліст дамогся шматлікіх тытулаў у Даніі ў наступныя гады. З сэзону 2023—2024 гадоў датчанін склаў працоўны кантракт з клюбам «Фленсбург-Гандэвіт»[2].