Люкас Бэльтран | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 2001[1] (24 гады) | |
Рост | 1,76 м | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фіярэнтына | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2023 2021—2022 2023— |
Рывэр Плэйт → Калён (арэнда) Фіярэнтына |
47 (16) 18 (1) 41 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лю́кас Бэльтра́н (па-гішпанску: Lucas Beltrán; нар. 29 сакавіка 2001 году) — аргентынскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Фіярэнтына». Мае італьянскае паходжаньне[2].
Выхаванец клюбу «Інстытута». У 2016 годзе далучыўся да акадэміі «Рывэр Плэйту», пасьля якой трапіў да асноўнай каманды клюбу. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 2 сьнежня 2018 году, зьявіўшыся на поле на замену ў матчы супраць «Хімнасія і Эсгрыма». У ліпені 2021 году далучыўся на правах арэнды да клюбу «Калён»[3]. 11 ліпеня 2023 году Бэльтран склаў дамову з італьянскай «Фіярэнтынай», якая каштавала флярэнтыйцам 20 мільёнаў эўра плюс дадатковыя выдаткі.