Люнэт (па-француску: lunnette) — адкрытае з тылу палявое або доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаваньне.
Складаўся з 1—2 франтальных (фасаў) і бакавых валаў. Тыл прыкрываўся засекай або выдзеленым рэзэрвам. Люнэты будаваліся на важных участках абарончых пазыцыяў у XVII — пачатку XX стагодзьдзях.
Люнэт (фартыфікацыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў