Лютґарда лац. Lutgarda / Lutharda | |
Leutgardis | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Liut + Gardo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Людгарда |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Лютґарда» |
Лютгарда, Людгарда — жаночае імя.
Лютгарда або Людгерда (Leutgardis, Liudgerda) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[3], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: konsultorka y mistrzynia z. S. B. W. Ludgarda Zegocianka… Ludgardy Zegozianki (14 чэрвеня 1763 году)[5]; starsza z-u S-o B-o WW. Ludgarda Żegocianka (6 верасьня 1763 году)[6]; Cornela Ludgarda Euphæmia Karpowiczowa (11 сакавіка 1788 году)[7]; Przystrom-Mińko Ludgarda z Aduckiewiczów (3 жніўня 1932 году)[8].