Лютсарэль Геэртройда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 ліпеня 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 1,84 м | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | РБ Ляйпцыг | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2024 2024— |
Фэеноорд РБ Ляйпцыг |
144 (19) 8 (1) |
Зборныя | ||
2023— | Нідэрлянды | 14 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лютсарэль Геэртройда (па-нідэрляндзку: Lutsharel Geertruida; нар. 18 ліпеня 2000 году) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Можа згуляць на пазыцыі правага і цэнтральнага абаронцы, а таксама паўабаронцы абарончага пляну.
Пры тым, што гулец ёсьць ураджэнцам Ратэрдаму, свае першыя крокі ў дзіцячым футболе ён пачынаў з акадэміі Овэрмаас ды клюбу «Спарты». Пасьля гэтага ў 2012 годзе прыяднаўся да акадэміі «Фэеноорду». У першай камандзе запачаткаваў прафэсійную кар’еру 25 кастрычніка 2017 году, калі зьявіўся на полі ў другім раўндзе Кубка Нідэрляндаў супраць каманды «Сьвіфт»[2].
Цягам сэзону 2018—2919 гадоў Геэртройда нязменна быў часткай першай каманды, але меў вельмі абмежаваны гульнявы час. То бок гулец зьявіўся на гульнявой пляцоўцы толькі двойчы за ўвесь сэзон Эрэдывізіі[3]. Дэбютаваў у мясцовай лізе прыпаў на 23 сьнежня 2018 году, калі абаронца замяніў у матчы супраць «АДО Дэн Гааг» легенду клюбу Робіна ван Пэрсі на 79-й хвіліне. У тым жа годзе футбаліст згуляў за клюб у эўрапейскіх кубках. У наступным сэзоне абаронца пачаў больш зьяўляцца на замены, а з сэзону 2020—2021 гадоў займеў нашмат больш гульнявога часу. Свой першы гол у клюбнай кашулі забіў 27 верасьня 2020 году, пакрыўдзіўшы брамніка ўсё таго ж «АДО Дэн Гаагу». У жніўні 2021 году Геэртройда падоўжыў кантракт з клюбам да 2024 году[4].
30 жніўня 2024 году Геэртройда далучыўся да нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг», склаўшы дамову з клюбам пяцігадовы кантракт[5].
Улічваючы паходжаньне гульца, ён меў магчымасьць абараняць гонар Кюрасао. Тым ня менш, Геэртройда прайшоў праз усе зборныя Нідэрляндаў розных узростаў. 17 сакавіка 2023 году ён атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нідэрляндаў на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Францыі і Гібральтару[6]. Дэбют гульца адбыўся праз тыдзень, калі ён выйшаў у першай адзінаццатцы ў выязным матчы супраць зборнай Францыі, які скончыўся цяжкай паразай зь лікам 4:0[7].
«Фэеноорд»: