Люіс Суарэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 студзеня 1987[1][2][3][…] (37 гадоў) | |
Рост | 182 см[4] | |
Вага | 86 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэр Маямі | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 2006—2007 2007—2011 2011—2014 2014—2020 2020—2022 2022—2023 2023 2024— |
Насьяналь Гронінген Аякс Лівэрпул Барсэлёна Атлетыка Мадрыд Насьяналь Грэмію Інтэр Маямі |
27 (10) 33 (13) 114 (83) 110 (69) 191 (144) 67 (32) 14 (8) 33 (17) 22 (5) |
Зборныя | ||
2007— | Уругвай | 143 (69) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Люі́с Альбэ́рта Суа́рэс Ды́яс (па-гішпанску: Luis Alberto Suárez Díaz; нарадзіўся 24 студзеня 1987 году, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік маямскага клюбу «Інтэр» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Выхаванец «Насьёналю» з Мантэвідэо, у складзе якога стаў чэмпіёнам Уругваю ў 2006 годзе. У складзе зборнай Уругваю Люіс станавіўся ўладальнікам Кубка Амэрыкі 2011 году, найлепшы гулец гэтага турніру, паўфіналіст чэмпіянату сьвету 2010 году. Суарэс шырока вядомы як адзін з найлепшых нападнікаў сьвету[5][6], аднак пры гэтым і сваімі пакусамі іншых гульцоў. За апошні такі інцыдэнт на чэмпіянаце сьвету 2014 году, калі гулец укусіў Джорджа К’еліні, ён быў дыскваліфікаваны на чатыры месяцы[7]. 23 чэрвеня 2013 году, забіўшы 2 галы ў браму зборнай Таіці, Суарэс выйшаў на першае месца сярод найлепшых бамбардзіраў у гісторыі зборнай Уругваю.
Улетку 2014 году Суарэс перайшоў у гішпанскую «Барсэлёну» за 81 мільён эўра[8]. У 2020 годзе апынуўся незапатрабаваным новым галоўным трэнэрам «Барсэлёны» Рональдам Куманам. Суарэс спрабаваў уладкавацца ў італьянскі «Ювэнтус», аднак, не атрымаўшы дазвол на італьянскае жыхарства быў вымушаны скласьці ўгоду з мадрыдзкім «Атлетыка»[9][10].
«Насьяналь»:
«Аякс»:
«Лівэрпул»:
«Барсэлёна»:
«Атлетыка»:
«Грэмію»:
Уругвай: