Прэфрантальная лябатамія (ад па-грэцку: Λοβός — доля й па-грэцку: τομή — разрэз), таксама вядомая як леўкатамія (ад па-грэцку: λευκός — белы й па-грэцку: τομή — разрэз) — форма псыхахірургіі, нэйрахірургічная апэрацыя, сутнасьць якой — разрэз тканак, што злучаюць лобныя долі мозга зь яго астатняй часткай. Вынік такога ўмяшальніцтва — выключэньне ўплыву лобных доляў мозгу на астатнія структуры цэнтральнай нэрвовай сыстэмы.